У працы сустрэчы прынялі ўдзел доктар філасофскіх навук, прафесар школы філасофіі факультэта гуманітарных навук НДУ «Вышэйшая школа эканомікі», галоўны рэдактар часопіса «Пытанні філасофіі» Барыс Пружынін і доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі МПГУ Таццяна Шчадрына, а таксама рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Кароль, прарэктары, прадстаўнікі факультэтаў універсітэта, аспіранты і студэнты.
Выступаючы перад прысутнымі, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар педагагічных навук Андрэй Кароль казаў пра «маўчанне» не толькі як пра філасофскую праблему, але і як пра методыку навучання. Пасля адказаў на пытанні аўдыторыі, якія тычыліся ўкаранення так званай метадалогіі маўчання ў адукацыйным працэсе, недахопах і перавагах гэтага метаду ў навучанні.
Загадчык кафедры філасофіі педагагічнага факультэта, прафесар Чэслаў Кірвель падкрэсліў, што семінар стаў цэнтрам метадалогіі пошукаў у сацыягуманітарнай вобласці і гуртуе вакол сябе прадстаўнікоў розных сфер навукі.
Запрошаныя на семінар госці - галоўны рэдактар вядомага не толькі на постсавецкай прасторы часопіса «Пытанні філасофіі» Барыс Пружынін і рэдактар Таццяна Шчадрына распавялі пра гісторыю і сучасныя выданні.
– Гэты год для часопіса «Пытанні філасофіі» з'яўляецца знакавым і юбілейным: выданне адзначае сваё 70-годдзе. У 1947 году выйшаў яго першы нумар, - распавёў Барыс Пружынін, які апошнія 10 гадоў займае пасаду галоўнага рэдактара выдання, працягвае традыцыі сваіх папярэднікаў і традыцыі філасофіі рэфлексіі пра свет і ўсведамленне сябе ў гэтым свеце.
– «Пытанні філасофіі» з'яўляецца акадэмічным навуковым выданнем, цэнтральным філасофскім часопісам у Расіі. У склад рэдакцыйнай калегіі выдання ўваходзяць прадстаўнікі не толькі Расіі, але і Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Украіны, Казахстана і многіх іншых краін СНД, - дадаў Барыс Ісаевіч. - Мы публікуем артыкулы, прысвечаныя розным напрамкам філасофскай думкі. Да ўсіх аўтараў прад'яўляем некалькі важных патрабаванняў - гэта прафесіяналізм, кампетэнтнасць, веданне ўзнімаемых ў артыкуле праблем. Кожны артыкул павінен быць сучасным, актуальным, арыгінальным.
У межах сустрэчы выкладчыкі купалаўскага ўніверсітэта задавалі гасцям пытанні аб супрацоўніцтве з часопісам, а таксама аб магчымасцях апублікавання ў ім аўтарскіх артыкулаў.
- Городской теоретико-методологический семинар «Актуальные проблемы социогуманитарного знания» состоялся в ГрГУ имени Янки Купалы
- В работе встречи приняли участие преподаватели купаловского университета
- Выступая перед собравшимися, ректор ГрГУ имени Янки Купалы, доктор педагогических наук Андрей Король говорил о «молчании» не только как о философской проблеме, но и как о методике обучения
- На семинаре аудитория активно задавала ректору вопросы по теме доклада
- Ректор ответил на все вопросы участников семинара
- В частности, вопросы касались внедрения так называемой методологии молчания в образовательный процесс, недостатках и преимуществах этого метода в обучении
- Свои вопросы ректору задал доктор философских наук, профессор школы философии факультета гуманитарных наук НИУ «Высшая школа экономики», главный редактор журнала «Вопросы философии» Борис Пружинин
- Семинар стал центром методологии изысканий в социогуманитарной области и объединяет вокруг себя представителей различных сфер науки
- Приглашенные на семинар гости – главный редактор известного не только на постсоветском пространстве журнала «Вопросы философии» Борис Пружинин и редактор Татьяна Щедрина рассказали об истории и современности журнала «Вопросы философии»