Пра гэта стала вядома падчас Кангрэса літоўскіх псіхолагаў ў Вільні, у якім прынялі ўдзел выконваючы абавязкі дэкана факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ганна Ракіцкая і загадчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Аксана Шульга.
Падчас буйнога міжнароднага мерапрыемства супрацоўнікі факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта даведаліся аб дзейнасці Інстытута псіхалогіі Універсітэта Мікаласа Рамэрыса, наведалі псіхафізілагічную лабараторыю, сустрэліся з кіраўніком Школы медыяцыі Іялантай Сандайтэ і прынялі ўдзел у семінары, прысвечаным вырашэнню праблем у дзіцяча-бацькоўскіх адносінах у рамках адлерыянскага напрамку псіхааналізу .
У рамках работы кангрэса Ганна Ракіцкая і Аксана Шульга пазнаёміліся з даследаваннямі вядучых спецыялістаў па актуальных праблемах сучаснай псіхалогіі: «Хто я? Развіццё асобы ў падлеткавым узросце» прафесары з Літвы Рыты Жукойскіне і «Праявы сталення ў Еўропе і Японіі» прафесара Казумі Сугімура з Японіі.
– Дзякуючы візіту пашыраны кантакты з калегамі з Літвы. Таксама мы дамовіліся пашыраць узаемадзеянне па шэрагу кірункаў, сярод якіх удзел у сумесных навуковых зборніках, сумесныя даследаванні па актуальных праблемах сучаснай псіхалогіі, абмен выкладчыкамі і студэнтамі, - падагульніла Ганна Ракіцкая.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.