Пра гэта стала вядома па выніках стажыроўкі старэйшага выкладчыка кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алены Джух ва Універсітэце Турку. Стажыроўка праходзіла ў рамках праграмы «Erasmus +".
На сустрэчы з каардынатарам праграмы Лізай Ярвінен і кіраўніком міжнароднага аддзела педагагічнага факультэта фінскага ўніверсітэта Ганнай Аласутарі бакі абмеркавалі перспектыўныя магчымасці супрацоўніцтва паміж ВНУ ў сферы педагагічнай адукацыі, у прыватнасці ў галіне падрыхтоўкі настаўнікаў замежнай мовы.
– Мяне пазнаёмілі з сістэмай педагагічнай адукацыі ў Фінляндыі, з навучальнымі планамі і адукацыйнымі праграмамі па цыкле педагагічных дысцыплін, з вучэбна-метадычнай базай факультэта па выкладанні замежнай мовы, - распавяла Алена Мікалаеўна. - Таксама я вывучыла змест і структуру адукацыйных праграм падрыхтоўкі настаўнікаў замежнай мовы і наведала бібліятэку Універсітэта Турку, дзе пазнаёмілася з дысертацыйных фондам і найноўшымі публікацыямі па педагогіцы і методыцы выкладання замежных моў.
У час размовы з выкладчыкамі і супрацоўнікамі Універсітэта Турку былі адзначаны далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння паміж факультэтамі. Так, бакі гаварылі аб арганізацыі на базе ГрДУ імя Янкі Купалы магчымых лекцый і семінараў для выкладчыкаў і студэнтаў-купалаўцаў, а таксама майстар-класаў для выкладчыкаў фінскага ўніверсітэта па методыцы выкладання замежнай мовы.
Аб рэалізацыі праекта «Садзейнічанне развіццю кампетэнцый ў беларускай вышэйшай адукацыі», які прысвечаны пытанням рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і краін Еўрапейскага саюза, Алена Джух гаварыла з прафесарам дэпартамента педагагічнай адукацыі Універсітэта Турку Эйлай Ліндфорс. Калегі звярнулі ўвагу на праблемы рэалізацыі еўрапейскіх магістарскіх праграм і праграм двайнога дыплома, рэфармавання і адаптацыі адукацыйных праграм беларускіх універсітэтаў да Балонскіх стандартаў, на развіццё сістэм бесперапыннай педагагічнай адукацыі і мадэрнізацыі педагагічнай метадалогіі ў Беларусі.
Працягам стажыроўкі стаў візіт Алены Мікалаеўны ў Школу падрыхтоўкі настаўнікаў для пачатковых класаў, дзе яна ацаніла ўзровень правядзення заняткаў па англійскай мове ў 2-м і 6-м класах.
– Гэта дазволіла наўпрост пазнаёміцца з асаблівасцямі школьнай адукацыі Фінляндыі і абмеркаваць з кіраўніцтвам і педагагічным калектывам школы галоўныя прынцыпы фінскай сістэмы адукацыі, арганізацыю вучэбнай практыкі ў Школе падрыхтоўкі настаўнікаў у супрацоўніцтве з Дэпартаментам педагагічнай адукацыі, - адзначыла Алена Джух. - Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням арганізацыі вучэбна-метадычнай работы ў працэсе выкладання спецыфікі замежнай мовы, выкарыстання новых тэхналогій у навучанні для павышэння эфектыўнасці вучэбнага працэсу.
Семінар, які з'яўляецца часткай фінска-індыйскага праекту «FINDIgATE», падаў магчымасць Алене Джух пазнаёміцца з навукова-даследчымі працамі студэнтаў фінскіх і індыйскіх універсітэтаў.
– Даследаванні студэнтаў у асноўным накіраваны на вывучэнне дашкольнай і школьнай адукацыі і дзіцячага дабрабыту ў Фінляндыі і Індыі, - дадала старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі. - У семінары бралі ўдзел прадстаўнікі індыйскіх і фінскіх універсітэтаў, якія казалі аб далейшым развіцці супрацоўніцтва ў галіне педагагічнай адукацыі і даследаванняў паміж краінамі.
Акрамя таго, з кіраўніком групы індыйскіх студэнтаў, дэканам Школы прыкладных навук і прафесарам фізікі ўніверсітэта KIIT Пушпалата Паттоджошы былі абмеркаваны перспектывы сумесных праектаў па тэматыцы ўстойлівага развіцця.
У завяршэнні візіту Алена Мікалаеўна прыняла ўдзел у абароне дыпломаў студэнтаў-бакалаўраў педагагічнага факультэта, чые даследаванні былі прысвечаны методыцы выкладання замежных моў. Затым старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі выступіла перад студэнтамі і расказала ім аб адукацыйных праграмах філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, арганізацыі навучальнага працэсу, Летняй і Зімовай школаў рускай мовы і запрасіла хлопцаў ўдзельнічаць у праграмах акадэмічных абменаў.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.