Знаходка выяўлена на Крывінскім тарфяніку, які з'яўляецца адным з унікальных комплексаў неаліту - бронзавага веку на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Тут знаходзяцца 10 археалагічных помнікаў IV-II тыс. да нашай эры, дзякуючы якім у рэгіёне магчыма стварэнне непарыўнай культурна-храналагічнай рэканструкцыі перыяду амаль у 3,5 тыс. гадоў.
У гэтым годзе на помніку Асавец-2 праходзіла экспедыцыя, якой кіраваў старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі. У яго каманду ўвайшлі некалькі навуковых супрацоўнікаў інстытута, валанцёры і студэнты-гісторыкі. Адным з удзельнікаў археалагічных пошукаў быў студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Гаршкоў.
Як распавялі археолагі, знойдзеная лыжка - другая з самых ранніх лыжак, выяўленых на тэрыторыі Беларусі. У першай была абрэзана дзяржальня, гэтая ж знойдзена цэлай, бо яна знаходзілася ў пластах, якія папярэдне можна датаваць канцом III тыс. да н.э. Знаходка ставіцца да паўночнабеларускай культуры, якая паўстала на тэрыторыі Беларускага Паазер'я пад уплывам культур шнуравай керамікі - так званых індаеўрапейцаў. Зробленая яна з косткі жывёлы, хутчэй за ўсё, з тазавай часткі.
Сярод знаходак экспедыцыі - розныя кудмені, падвескі з зубоў і іклоў жывёл, касцяныя і бурштынавыя пацеркі, крамянёвыя і касцяныя наканечнікі стрэл, шыла, рыбалоўны кручок, мноства керамічных сасудаў, уключаючы цэлы развал чыгуна, і іншае.
Усе знойдзеныя прадметы будуць пасартаваны, паспартызаваны і накіраваны ў Інстытут гісторыі НАН на лабараторныя даследаванні. У далейшым яны могуць перамясціцца ў экспазіцыю, склаўшы суседства першай знойдзенай лыжцы, альбо будуць перададзены ў Нацыянальны гістарычны музей.
По матэрыялах
інфармацыйнага агенцтва БелТА
- Студент факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы Александр Горшков принял участие в экспедиции на Кривинском торфянике
- Во время экспедиции была найдена первая на территории Беларуси ложка эпохи позднего неолита
- Первая на территории Беларуси полностью сохранившаяся ложка эпохи позднего неолита
- Среди находок экспедиции – различные амулеты, подвески из зубов и клыков животных, костяные и янтарные бусинки, кремниевые и костяные наконечники стрел, шило, рыболовный крючок, множество керамических сосудов, включая целый развал горшка, и прочее