Асаблівасцю спаборніцтваў стала тое, што яны праходзілі ноччу ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп». Удзел у чэмпіянаце прынялі прафесійныя спартсмены і аматары экстрэмальнага арыентавання.
Спартсменам трэба было выпрацаваць уласную стратэгію і тактыку, праявіць уменне арыентавацца на перасечанай мясцовасці, а таксама прадэманстраваць фізічную цягавітасць. Усе гэтыя якасці з годнасцю паказалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і заваявалі прызавыя месцы. Лепшымі сярод дзяўчат сталі студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ангеліна Русакова і Вераніка Дабрэнка. Другое месца заняла студэнтка факультэта фізічнай культуры, пастаянная ўдзельніца спаборніцтваў па арыентаванні на мясцовасці Віялета Чуйкова. Прызавое трэцяе месца ў студэнта факультэта фізічнай культуры Яўгенія Карытца.
Адзначым, што напярэдадні чэмпіянату вобласці на Аўгустоўскім канале з 29 па 30 ліпеня прайшоў чэмпіянат Беларусі па арыентаванні на сярэдняй і доўгай дыстанцыях, які сабраў спартсменаў не толькі з нашай краіны, але і з Расіі, Украіны і Літвы. Сярод удзельнікаў былі студэнты факультэта фізічнай культуры купалаўскага ўніверсітэта, якія баранілі гонар Гродзенскай вобласці.
У складзе судзейскай калегіі на працягу двух дзён чэмпіянату працавалі старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі спартыўнага арыентавання, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі спартыўнага арыентавання, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Эдвард Ародзь і спецыяліст па рэалізацыі выдавецкага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Арочка. Студэнты спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму дапамагалі ў арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў.
Даведка
Рагейн - гэта самастойны від спорту, дастаткова блізкі да спартыўнага арыентавання, прыгодніцкіх гонкаў або горных марафонаў, які зарадзіўся ў Аўстраліі ў 1970-х гадах.
Удзельнічаць у рагейне могуць як прафесіяналы, так і аматары, з якіх фармуюцца каманды ад двух да пяці чалавек. Задача кожнай - набраць за абмежаваны прамежак часу (звычайна 24 гадзіны, але спаборніцтвы праводзяцца і ў скарочаным фармаце - 6, 8, 12 гадзін) максімальную суму ачкоў, якія прысуджаюцца за наведванне кантрольных пунктаў, устаноўленых на мясцовасці.
- В составе судейской коллегии в течение двух дней чемпионата Беларуси по ориентированию на средней и длинной дистанциях работал председатель Гродненской областной федерации спортивного ориентирования, заместитель председателя Белорусской федерации спортивного ориентирования, доцент кафедры спортивных дисциплин Эдвард Ародь
- Студенты специальности «Туризм и гостеприимство» факультета истории, коммуникации и туризма помогали в организации и проведении соревнований