Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва.
ГрДУ імя Янкі Купалы стаў першым сярод універсітэтаў Беларусі, з якім Акцюбінскі рэгіянальны дзяржаўны ўніверсітэт імя К. Жубанова плануе наладзіць сумесную дзейнасць. Першы прарэктар казахскага ўніверсітэта Куанышбек Шункееў адзначыў, што Акцюбінскі ўніверсітэт мае трывалыя міжнародныя навуковыя сувязі, а таксама займаецца прыкладнымі даследаваннямі разам з кітайскімі прадпрыемствамі, якія працуюць на тэрыторыі Акцюбінскай вобласці Казахстана.
Сярод прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва з купалаўскім універсітэтам госці з Казахстана пазначылі навуковыя даследаванні, якія пасля стануць трывалым фундаментам для акадэмічнага абмену супрацоўнікамі і студэнтамі і сумеснай працы ў сферы адукацыі. Асабліва прадстаўнікоў Акцюбінскага ўніверсітэта цікавяць распрацоўкі вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы ў галіне спектраскапіі, нанатэхналогій і экалогіі, а таксама прадукцыя Вучэбна-навукова-вытворчага цэнтра «Технолаб».
Прарэктар па вучэбнай працы Юрый Бялых адзначыў, што купалаўскі ўніверсітэт будзе рады не толькі ўзаемадзеянню ў навуковай сферы, але і гатовы прыняць у сябе выкладчыкаў і навукоўцаў Акцюбінскага рэгіянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта імя К. Жубанова ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар», а таксама наладзіць акадэмічны абмен студэнтамі, магістрантамі і дактарантамі.
Падчас сустрэчы прадстаўнікі двух універсітэтаў абмеркавалі і іншыя магчымыя напрамкі супрацоўніцтва. Пасля гэтага госці наведалі Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама лабараторыі фізіка-тэхнічнага факультэта, дзе пазнаёміліся з метадамі аўтаматызацыі эксперыментаў. Дарэчы, у кафедры агульнай фізікі ў гэтай сферы назапашаны вялікі вопыт, якім вучоныя гатовы падзяліцца з калегамі з Казахстана. Сярод прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння, пазначаных падчас візіту ў лабараторыі, - супрацоўніцтва навукова-тэхналагічных паркаў двух універсітэтаў, распрацоўка і стварэнне прадукцыі.
- Представители Актюбинского регионального государственного университета имени К. Жубанова впервые посетили ГрГУ имени Янки Купалы
- ГрГУ имени Янки Купалы стал первым среди университетов Беларуси, с которым Актюбинский региональный государственный университет имени К. Жубанова планирует наладить совместную деятельность
- На встрече стороны обсудили перспективные направления сотрудничества
- В завершение встречи представители двух университетов сделали фото на память