Стажыроўка праходзіла ў Габрэйскім універсітэце ў Іерусаліме і адбылася дзякуючы запрашэнню дырэктара праграм у постсавецкіх краінах і Еўропе Цэнтра вывучэння яўрэйскай цывілізацыі доктара Сямёна Гольдзіна.
– Я атрымаў унікальную магчымасць вывучыць асаблівасці дзейнасці прадпрыемстваў розных арганізацыйна-прававых формаў, якія працуюць на рынку Ізраіля. Таксама пазнаёміўся са структурай кіравання іх гаспадарчай дзейнасці і вонкаваэканамічнымі сувязямі, - падзяліўся ўражаннямі і назапашаным вопытам Сямён.
Праведзеная праца ў бібліятэках і архівах Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, а таксама ў Нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля дазволілі купалаўцам сабраць матэрыял для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях і дыпломнай працы.
Даведка
Габрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме лічыцца лепшай установай вышэйшай адукацыі Ізраіля і ўваходзіць у топ-100 лепшых універсітэтаў свету. Яго выпускнікамі з'яўляюцца Нобелеўскія лаўрэаты. Найбольш знакамітыя сярод іх - заснавальнік сучаснай тэарэтычнай фізікі Альберт Эйнштэйн.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.