Усяго па выніках конкурсу міжнародных праектаў 2017 года ў рамках праграмы Erasmus + «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі» для атрымання фінансавання было ўхвалена тры праекты з удзелам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, у двух з якіх партнёрам выступіць ГрДУ імя Янкі Купалы.
Праект «Змена ў аўдыторыі: садзейнічанне інавацыйнаму выкладанню і навучанню для павышэння вопыту навучання студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства» каардынуе Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт (Арменія). Яго будуць выконваць вышэйшыя навучальныя ўстановы Грузіі і Беларусі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Праект накіраваны на ўдасканаленне працэсу навучання студэнтаў у партнёрскіх краінах, укараненне новых тэхналогій у навучанні і выкладанні і распаўсюджванні перадавога вопыту. Удзельнікі прапануюць варыянты мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі Арменіі, Грузіі і Беларусі ў адпаведнасці з праграмай Балонскага працэсу, будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі-партнёрамі з дапамогай віртуальнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама шляхам удасканалення навучальных сродкаў і рэсурсаў.
Тэхналагічная акадэмія г. Резекне (Латвія) будзе каардынаваць праект «Паляпшэнне навучання на працягу ўсяго жыцця ў Беларусі». Сярод партнёраў - шэсць вышэйшых навучальных устаноў Беларусі: Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Полацкі Дзяржаўны Універсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ім. Сухога, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Машэрава і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Удзельнікі праекту будуць развіваць і пашыраць практычнае ўкараненне канцэпцыі бесперапыннай адукацыі на працягу жыцця (Life Long Learning) у Рэспубліцы Беларусь на аснове тэхналогій дыстанцыйнай адукацыі.