У рамках практыка-арыентаванага навучання першыя лекцыі студэнтам прачыталі спецыялісты-практыкі: члены Каардынацыйных саветаў факультэтаў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў - заказчыкаў кадраў.
Са спецыфікай будучай прафесійнай дзейнасці студэнтаў 1 курса пазнаёмілі спецыялісты розных сфер.
Першую лекцыю студэнтам-першакурснікам юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» прачытаў пракурор горада Гродна, старшы саветнік юстыцыі Уладзімір Уладзіміравіч Клішын.
– Уладзімір Уладзіміравіч распавёў нам пра асаблівасці працы пракурора, пра перспектывы студэнтаў нашага факультэта ў будучыні, прывёў прыклады з асабістага вопыту, - падзяліліся ўражаннямі студэнты.
Першакурснікаў спецыяльнасці «Мытная справа» са спецыфікай прафесіі мытніка пазнаёміў намеснік начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні, саветнік мытнай службы I рангу Мікалай Мікалаевіч Багалейша. Студэнты паглядзелі дакументальны відэафільм пра будні мытнай службы, а ў канцы сустрэчы Мікалай Мікалаевіч выказаў надзею на тое, што праз чатыры гады выпускнікі, якія атрымалі добрую адукацыю ў ГрДУ імя Янкі Купалы, пачнуць службу ў мытных органах. З першакурснікамі спецыяльнасці "Эканамічнае права" сустрэўся суддзя эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Дзяніс Вітальевіч Кот, які адзначыў спецыфіку работы юрыста з веданнем эканомікі. Начальнік аддзела маркетынгу адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" Дзяніс Часлававіч Шулейка пазнаёміў студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з асаблівасцямі прававога рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці.
Свой першы навучальны дзень ва ўніверсітэце першакурснікі педагагічнага факультэта пачалі з дыялогу з прадстаўнікамі педагагічнай прафесіі. У рамках дзейнасці абласнога адукацыйнага кластара і рэалізацыі праекта педагагічнага факультэта "Прафесійна-прыкладная адукацыя" студэнты прынялі ўдзел у круглым стале «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Аб развіцці абласной сістэмы адукацыі і працы з маладымі педагогамі распавяла начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Святлана Станіславаўна Кавалеўская. Дзейнасць сістэмы адукацыі, устаноў адукацыі, педагогаў дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі скрозь прызму канкрэтных прыкладаў на матэрыяле Мастоўскага раёна прадставіла загадчык ГУ «Мастоўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Галіна Леанідаўна Глуткіна. У сваю чаргу, дырэктар ДУА «Гімназія №1 г. Слоніма» Галіна Уладзіміраўна Пайкіна ўзняла пытанні жыццёвых і прафесійных мэтаў і каштоўнасцяў педагога, распавяла пра свой шлях у прафесію і раскрыла магчымыя шляхі прафесійнага росту і асобаснага развіцця будучага настаўніка.
Перад першакурснікамі спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму выступілі начальнік упраўлення па ўзаемадзеянню са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Сцяпанавіч Шумейка, галоўны рэдактар газеты "Пэрспэктыва" Тамара Леанідаўна Рудак і дырэктар КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал» Гродна Плюс» Сяргей Генадзіевіч Мазайла. Вопытныя журналісты распавялі пра свой прафесійны шлях і пра спецыфіку працы ў сродках масавай інфармацыі. Госці асабліва падкрэслілі, што спрабаваць сябе ў журналісцкай прафесіі трэба ўжо ў студэнцкія гады.
Пагутарылі са спецыялістамі-практыкамі і першакурснікі іншых факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
- Первокурсники факультета психологии узнали об особенностях будущей профессии в рамках круглого стола «Основы профессиональной деятельности психолога», участие в котором приняли психологи-практики
- Для студентов 1 курса филологического факультета был проведен кураторский час «Введение в профессию», гостями которого стали педагоги ГУО «СШ № 28 г. Гродно», выпускники филологического факультета: учитель немецкого языка Ксения Игоревна Савчик и учитель русского языка и литературы Наталья Брониславовна Шешко
- О развитии областной системы образования и работе с молодыми педагогами первокурсникам педагогического факультета рассказала начальник отдела общего среднего и дошкольного образования управления образования Гродненского облисполкома Светлана Станиславовна Ковалевская
- Перед студентами специальности «Туризм и гостеприимство» факультета истории, коммуникации и туризма выступил заместитель начальника отдела Управления спорта и туризма Гродненского облисполкома Матвей Валерьевич Свирков
- Для студентов специальности «Физика (научно-педагогическая деятельность)» физико-технического факультета лекцию прочитал выпускник факультета, директор лицея № 1 Игорь Сергеевич Маслов
- На встречу со студентами специальностей «Биология» и «Биотехнология» пришел выпускник факультета биологии и экологии, начальник отдела государственного контроля за охраной и использованием земель, растительного и животного мира, недр и особо охраняемых природных территорий Гродненского областного комитета природных ресурсов и охраны окружающей среды Дмитрий Иванович Лебедев
- Первокурсники специальности «Правоведение» юридического факультета пообщались с прокурором города Гродно, старшим советником юстиции Владимиром Владимировичем Клишиным
- Председатель Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников торговли Светлана Васильевна Семенчук вручила студенческие билеты первокурсникам факультета экономики и управления
- О специфике будущей профессии студентам факультета физической культуры рассказали заместитель директора Гродненского государственного областного центра физического воспитания и спорта учащихся и студентов Валерий Михайлович Будков и заведующий кафедрой физического воспитания и спорта, профессор, главный тренер национальной сборной Республики Беларусь по греко-римской борьбе Вячеслав Александрович Максимович
- Лекцию для студентов специальностей «Журналистика» и «Информация и коммуникация» факультета истории, коммуникации и туризма провели начальник управления по взаимодействию со СМИ, делам религий и национальностей Главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского облисполкома Сергей Степанович Шумейко, главный редактор газеты «Перспектива» Тамара Леонидовна Рудак, директор КУП «Телерадиовещательный канал «Гродно Плюс» Сергей Геннадьевич Мазайло и выпускники кафедры