У рамках рэалізацыі праекта «Садружнасць» 7 верасня замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам з выкладчыкамі кафедры рускай мовы як замежнай прынялі ўдзел у абласной акцыі «Чытаем разам класікаў».
Акцыя прайшла ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя. Я.Ф. Карскага. У выкананні студэнтаў і выкладчыкаў купалаўскага ўніверсітэта прагучалі творы Янкі Купалы і Якуба Коласа на беларускай, французскай, арабскай, туркменскай і англійскай мовах.
Любімыя радкі з літаратурнай спадчыны класікаў прачыталі ганаровыя госці мерапрыемства: намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Аляксандр Коўш, начальнік аддзела лагістыкі і продажаў ААТ "Малочны Мір" Пётр Паграноўскі, намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АСБ Беларусбанк» па Гродзенскай вобласці Чэслава Мулярчык. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел навучэнцы школ і гімназій горада Гродна.
Завяршылася акцыя сумесным чытаннем радкоў з твораў класікаў.