Форум адбыўся ў Печскім універсітэце ў Венгрыі і сабраў дзесяткі ўдзельнікаў з краін Еўропы і кантынентальнай Амерыкі. Беларусь і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на мерапрыемстве прадставіла загадчык кафедры замежных моў філалагічнага факультэта Святлана Ганчар.
У рамках канферэнцыі, прысвечанай традыцыям і інавацыям, ролі і сацыяльнай адказнасці ўніверсітэтаў у сучасным свеце, Святлана Віктараўна выступіла ў спрэчках па дакладах дырэктара Асацыяцыі акадэмічнага супрацоўніцтва Бернарда Вехтэра і дырэктара Цэнтра міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Венгрыі Іштвана Тарросі. Таксама прадстаўніца ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у працы круглага стала «Пакаленне Z, пошук новых навуковых падыходаў у выкладанні».
– У працэсе нефармальных зносін адбыўся абмен кантактамі з патэнцыяльнымі ўніверсітэтамі-партнёрамі з Венгрыі, Бельгіі, Мексікі, Бразіліі і Перу, - адзначае Святлана Ганчар. - Гэта неабходна для пашырэння акадэмічнага супрацоўніцтва ў рамках новай сеткі, а таксама прэзентацыі адукацыйнага і навуковага патэнцыялу купалаўскага ўніверсітэта з мэтай прасоўвання інтарэсаў універсітэта за мяжой.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.