Дарагія калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка!
Настаўнік - гэта не проста прафесія, гэта прызванне. Сапраўдны Настаўнік цалкам сябе прысвячае Вялікай Справе - дапамагае сваім вучням выявіць закладзеныя ў іх таленты, раскрыць іх і рэалізаваць на розных этапах жыццёвага шляху.
У Педагогаў вышэйшай школы - адмысловая Місія, асаблівыя задачы. Кожны дзень на занятках і ў асабістых зносінах таленавітыя выкладчыкі дапамагаюць студэнтам не толькі авалодваць прафесійнымі навыкамі і кампетэнцыямі, але і вучаць самастойна думаць, прымаць рашэнні, несці адказнасць за свой выбар.
Дзякую Вам за высакародную і самаадданую працу, адданасць прафесіі, чуласць і цярпенне. Вы ўкладваеце свой вопыт, веды, творчасць і энергію ў развіццё Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прымнажаючы дасягненні і укараняючы інавацыі.
У дзень прафесійнага свята дазвольце пажадаць Вам, паважаныя Калегі, моцнага здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, захопленых і здольных вучняў, аптымізму, невычэрпнай энергіі, новых творчых ідэй і сямейнага дабрабыту. Хай Вас атачаюць павага, любоў, добразычлівасць, міласэрнасць і жыццярадаснасць, а ў Вашых справах заўсёды будзе дух стварэння і аптымізму!
З павагай,
першы прарэктар
ГрДУ імя Янкі Купалы І.Ф. Кітурка