Прафесар кафедры грамадзянскага права, намеснік дэкана па навуковай рабоце юрыдычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава Наталля Казлова наведала юрыдычны факультэт купалаўскага ўніверсітэта ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
Вядомы расійскі вучоны прачытала лекцыі па курсе «Грамадзянскае права» для студэнтаў спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Мытная справа», «Эканамічнае права», «Правазнаўства». Акрамя таго, Наталля Уладзіміраўна правяла кансультацыю для магістрантаў 1 курса спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў ўрэгулявання канфліктаў і спрэчак» па напісанні магістарскіх дысертацый і занятак па карпаратыўным праве.
Для госці была арганізавана і культурная праграма. Наталля Казлова пазнаёмілася з выдатнымі мясцінамі Гродна, дасягненнямі беларускіх вучоных-юрыстаў у Год навукі. У Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы прафесар даведалася пра станаўленне і развіццё ўніверсітэта.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.