Акцыя стартавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 кастрычніка і завершыцца ў пятніцу, 13 кастрычніка.
Як адзначыла начальнік Цэнтра аховы здароўя Алена Кузміцкая, першапачаткова акцыю планавалі правесці на працягу аднаго дня, але жадаючых аказалася настолькі шмат, што неўзабаве было прынята рашэнне яе падоўжыць. Здаць кроў выказалі жаданне каля 200 студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта.
–Асаблівую актыўнасць праявілі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Запісалася 60 чалавек. Заўтра, 12 кастрычніка, акцыя пройдзе на ваенным факультэце. Здаць кроў вырашылі 53 курсанта, - распавяла Алена Іванаўна. - Сярод пастаянных удзельнікаў акцыі - студэнты юрыдычнага, педагагічнага факультэтаў, факультэта біялогіі і экалогіі, фізічнай культуры. Прымаюць удзел выкладчыкі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта; цэнтра кадравай і прававой работы, цэнтра аховы здароўя, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, планава-эканамічнага аддзела і рэдакцыі часопіса "Веснік ГрДУ».
Акцыя па добраахвотнай здачы крыві ў ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца часткай Рэспубліканскай акцыі па прапагандзе і развіццю добраахвотнага бясплатнага донарства. Донарскі марафон стартаваў 1 кастрычніка 2017 года і завершыцца 14 ліпеня 2018 года ўрачыстымі мерапрыемствамі, прысвечанымі Сусветнаму дню донара крыві.
Купалаўскі ўніверсітэт праводзіць акцыю сумесна з Гродзенскай абласной станцыяй пералівання крыві. Дарэчы, работнікі станцыі ўжо ў трэці раз дапамагаюць прадстаўнікам універсітэта ў гэтай высакароднай справе і гатовы працягнуць супрацоўніцтва ў гэтым кірунку далей, тым больш што купалаўцы лічаць неабходнасцю правядзенне падобных мерапрыемстваў на пастаяннай аснове.
– Кроў і яе кампаненты выкарыстоўваюцца для лячэння хірургічных, гематалагічных пацыентаў, пры выратаванні жыцця парадзіх пры крывацёках і ў многіх іншых выпадках. У Гродзенскай вобласці ў гэтым кірунку пайшлі далей і стварылі спецыяльную базу донараў крыві для хворых на лейкоз. Сёння яна папоўніцца прозвішчамі студэнтаў Гродзенскага ўніверсітэта, якія пагадзіліся запоўніць анкеты, здалі кроў і гатовыя ў будучыні такім чынам дапамагаць хворым, - дадала Алена Кузміцкая.
Самі ж студэнты адзначаюць, што ўдзел у акцыі - гэта добраахвотны і пры гэтым вельмі важны жэст. Купалаўцы спадзяюцца, што іх кроў апынецца карыснай тым, хто ў ёй сапраўды мае патрэбу, і дапаможа выратаваць чыёсьці жыццё.
- Студенты, преподаватели и сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы стали участниками акции по добровольной сдаче крови
- Студенты купаловского университета считают сдачу крови добровольным и очень важным жестом помощи больным и нуждающимся людям
- Студентам ГрГУ имени Янки Купалы сотрудники Гродненской областной станции переливания крови предложили заполнить анкеты и стать донорами крови для больных лейкозом
- Купаловцы считают необходимостью проведения подобных мероприятий на постоянной основе
- В акции принял участие доцент кафедры политологии юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Николай Ватыль