Доктар навук па сацыяльных камунікацыях, кандыдат гістарычных навук, дырэктар Навуковай бібліятэкі імя М. Максімовіча Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Алег Сербін знаходзіўся з візітам на факультэце ў межах праграмы «Запрошаны прафесар».
Алег Алегавіч пазнаёміў студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" з праблематыкай функцыянавання бібліятэк у сучасным свеце, вылучыў асноўныя тэндэнцыі, звязаныя з прасоўваннем асобна ўзятых суб'ектаў грамадства, а таксама распавёў аб ключавых інструментах, з дапамогай якіх можна вылучыць свой прадукт на фоне канкурэнтаў.
Падчас круглага стала з кіраўніцтвам і выкладчыкамі кафедры журналістыкі прафесар абмеркаваў перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва паміж кафедрай інфармацыйных навук і сацыяльных камунікацый Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта і кафедры журналістыкі Гродзенскага ўніверсітэта.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.