Універсіяда праходзіла ў Брэсце, дзе спаборнічалі паміж сабой прадстаўнікі 26 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Янкі Купалы ўпершыню ў гісторыі выступленняў на ўніверсіядзе заняла другое агульнакаманднае месца.
Як распавёў трэнер купалаўскай каманды, выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Дзяніс Гайдукевіч, перавага гродзенскіх плыўцоў да бліжэйшага пераследніка склала ўсяго 3 ачкі. З 10 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у спаборніцтвах, 7 сталі пераможцамі і прызёрамі.
Асноўны ўклад у поспех каманды ўніверсітэта ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры. Так, студэнтка 2 курса Наталля Чудзіна стала лепшай на дыстанцыі 200 м вольным стылем, заняла другое месца на дыстанцыі ў 400 м вольным стылем, а таксама два другіх месцы ў эстафетным плаванні - у камбінаванай эстафеце 4х100 м і эстафеце вольным стылем 4х100 м.
На дыстанцыі 400 м вольным стылем сярод юнакоў лепшы вынік паказаў студэнт 2 курса Уладзіслаў Знатноў. Таксама хлопец стаў другім на дыстанцыі 800 м вольным стылем і трэцім на дыстанцыі 200 м вольным стылем.
Студэнтка 2 курса Надзея Мазуркевіч заняла трэцяе месца на дыстанцыі 100 м вольным стылем, а таксама два другіх месца у эстафетным плаванні - у камбінаванай эстафеце 4х100 м і эстафеце вольным стылем 4х100 м.
У тройку прызёраў на дыстанцыі 800 м вольным стылем увайшла студэнтка 3 курса Валянціна Сварчук. Акрамя таго, дзяўчына стала другой у эстафетным плаванні 4х100 м вольным стылем. А студэнтка 3 курса Марыя Чарнілоўская заняла 2 месца ў камбінаванай эстафеце 4х100 м.
Годна выступілі на спаборніцтвах прадстаўнікі іншых факультэтаў купалаўскага ўніверсітэта. Напрыклад, выпускніца факультэта псіхалогіі Наталля Васкевіч паднялася на другое месца пастамента ў плаванні батэрфляем на дыстанцыі ў 50 м, заняла 3 месца ў плаванні батэрфляем і два другіх месцы ў эстафетах - у камбінаванай эстафеце 4х100м і эстафеце вольным стылем 4х100 м.
Выпускнік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Антон Адаменя стаў лепшым у плаванні брасам на дыстанцыі 200 м.
Высокае агульнакаманднае месца было заваявана ў тым ліку і намаганнямі студэнтаў 2 курса факультэта фізічнай культуры Яўгенія Занемонскага і Георгія Мілашэўскага, а таксама студэнта факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму 2 курса Мікіты Пузевіча.
Істотную дапамогу ў падрыхтоўцы каманды аказалі заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аўдзееў і старшы трэнер Гродзенскай СДЮШАР № 5 Галіна Жук.
- Выпускник факультета истории, коммуникации и туризма Антон Адаменя стал лучшим в плавании брассом на дистанции 200 м
- Выпускница факультета психологии Наталья Васкевич поднялась на второе место пьедестала в плавании баттерфляем на дистанции в 50 м
- Студент факультета физической культуры Владислав Знатнов стал третьим на дистанции 200 м вольным стилем
- На дистанции 400 м вольным стилем среди юношей лучший результат показал студент 2 курса Владислав Знатнов
- Победители и призеры комбинированной эстафеты 4х100 м
- Студентка факультета физической культуры Надежда Мазуркевич заняла третье место на дистанции 100 м вольным стилем
- Студентка факультета физической культуры Наталья Чудина стала лучшей на дистанции 200 м вольным стилем
- Победители и призеры комбинированной эстафеты 4х100 м вольным стилем