Пасведчанне аб прызначэнні стыпендыі і значок лаўрэата стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі дзяўчына атрымала на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Рэспубліканскага прафсаюзнага форуму «Студэнцкая восень - 2017».
Акрамя Яны, стыпендый быў ганараваны яшчэ 31 чалавек. Гэта навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, магістранты, якія праявілі сябе ў прафсаюзнай рабоце.
Кандыдатаў на атрыманне стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі вылучае прафсаюзная арганізацыя ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Разлічваць на заахвочванне ад прафсаюзаў могуць студэнты, якія акрамя актыўнага ўдзелу ў грамадскай рабоце сваёй першаснай арганізацыі, маюць высокія паказчыкі ў навукова-даследчай, творчай або спартыўнай дзейнасці. Сярэдні бал іх паспяховасці павінен быць не ніжэй 8. Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, стыпендыяты атрымліваюць права ўдзельнічаць у пасяджэннях кіруючых органаў прафсаюзных арганізацый.