Працу студэнцкага самакіравання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прэзентавала студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Кацярына Янчурэвіч у рамках міжвузаўскага студэнцкага форуму «Студэнцкая змена».
На пляцоўцы БНТУ, дзе праходзіў Беларускі інвэстыцыйны форум, сустрэліся каля 100 студэнтаў з 30 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Праграма ўключала круглыя сталы, семінары, адкрыты дыялог з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў, грамадскіх аб'яднанняў, СМІ, дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Вадзімам Дзевятоўскім і Аляксандрам Багдановічам, сустрэчу з удзельнікамі XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы. Акрамя таго, для рабят правялі псіхалагічныя трэнінгі па развіцці камунікатыўных навыкаў, лідэрскіх якасцяў і арганізатарскіх здольнасцяў і арганізавалі працу інтэрактыўных пляцовак па асноўных напрамках дзейнасці студэнцкага самакіравання.
Таксама прайшла выстава студэнцкіх малатыражных выданняў універсітэтаў Беларусі, дзе ў тым ліку была прадстаўлена газета купалаўскага ўніверсітэта «Гродзенскі ўніверсітэт». Праведзены конкурс лепшых фота «Фотасушка», у рамках якога адкрытым галасаваннем выбіралі лепшыя працы студэнтаў.
Важнай падзеяй для студэнцкай супольнасці стаў семінар па абмене станоўчым вопытам дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання ўніверсітэтаў. Тут Кацярына Янчурэвіч прадставіла працу Каардынацыйнага студэнцкага савета купалаўскага ўніверсітэта, якую высока ацанілі калегі з іншых вышэйшых навучальных устаноў. Сустрэча дазволіла студэнтцы пазнаёміцца з цікавымі напрацоўкамі ў галіне студсамакіравання і некаторыя з іх яна плануе ўкараніць у родным універсітэце. Сярод прапаноў дзяўчыны - правядзенне штогадовых квэстаў на тэрыторыі ўніверсітэта і ў горадзе, у рамках якіх студэнты будуць змагацца ў кемлівасці,шпаркасці мыслення, і конкурс «Фотасушка».
Адзначым, што форум праводзіўся сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і напярэдадні III з'езда РГА «Белая Русь».
- Студентка факультета биологии и экологии ГрГУ имени Янки Купалы Екатерина Янчуревич приняла участие в межвузовском студенческом форуме «Студенческая смена»
- Екатерина приняла участие в многочисленных семинарах и тренингах, предложенных организаторами форума
- Также двушка побывала на встречах с представителями Министерства внутренних дел, общественных объединений, СМИ, депутатами Палаты представителей Вадимом Девятовским и Александром Богдановичем
- Студентка факультета биологии и экологии ГрГУ имени Янки Купалы Екатерина Янчуревич приняла участие в межвузовском студенческом форуме «Студенческая смена»
- По итогам форума университет получил диплом участника
- Студентке факультета биологии и экологии ГрГУ имени Янки Купалы Екатерине Янчуревич вручили сертификат участника межвузовского студенческого форума «Студенческая смена»