У горадзе-героі Брэсце спаборніцтвы сабралі больш за 200 студэнтаў з 20 універсітэтаў Беларусі і Расіі.
Многія з удзельнікаў - майстры і кандыдаты ў майстры спорту. Сярод іх студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія неаднаразова перамагалі і станавіліся прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.
У рамках спартакіяды купалаўцы зноў паказалі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі: юнакі і дзяўчаты дастойна выступілі ў двух відах спорту, заняўшы першыя месцы. Мужчынская зборная ГрДУ імя Янкі Купалы стала лепшай сярод каманд у міні-футболе. Хлопцы абыгралі усе каманды ў сваёй падгрупе і ў фінальнай сустрэчы з прадстаўнікамі БДУФК перамаглі з лікам 7: 6. Трэніраваў зборную старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Аркадзій Абялеўскі.
Жаночая каманда атрымала перамогу ў валейболе.
– Нашы валейбалісткі з лёгкасцю перамаглі саперніц з Омскага дзяржуніверсітэта імя Фёдара Дастаеўскага, завяршыўшы гульню з лікам 2: 0. З такім жа вынікам на карысць нашай каманды завяршыўся матч з Паўднёвым федэральным універсітэтам. У гульні з прадстаўніцамі Баранавіцкага дзяржуніверсітэта мы таксама перамаглі з лікам 2: 1.- распавёў трэнер жаночай зборнай па валейболе купалаўскага ўніверсітэта, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Лісоўскі. - У фінале сустрэліся са спартсменкамі Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта і атрымалі перамогу ў двух партыях над супернікамі.
Зборныя Гродзенскага ўніверсітэта вярнуліся дадому з кубкамі і дыпломамі пераможцаў.
- Студенты-спортсмены ГрГУ имени Янки Купалы стали лучшими в состязаниях по мини-футболу и волейболу на спартакиаде студенческой молодежи Союзного государства
- Женская сборная купаловского университета одержала победу в турнирах по волейболу
- Сборные Гродненского университета вернулись домой с Кубками и дипломами победителей
- Команды активно поддерживали друг друга во время игр
- Мужская сборная ГрГУ имени Янки Купалы стала лучшей среди команд в мини-футболе