Прарэктар па выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васілій Сянько сустрэўся са студэнтамі, якія прадстаўлялі ўніверсітэт на Спартакіядзе студэнцкай моладзі Саюзнай дзяржавы.
Васілій Васільевіч павіншаваў купалаўцаў з перамогай на прэстыжных спаборніцтвах і пажадаў юнакам і дзяўчатам новых здзяйсненняў, перамог і заваявання вяршынь спартыўнага Алімпу. Словы падзякі прагучалі і ў адрас трэнерскага складу - старшага выкладчыка кафедры спартыўных гульняў Аркадзія Абялеўскага і старэйшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслава Лісоўскага, якія паспяхова падрыхтавалі каманды да ўдзелу ў спаборніцтвах.
Нагадаем, што мужчынская зборная ГрДУ імя Янкі Купалы па міні-футболе і жаночая каманда па валейболе атрымалі перамогу на спартакіядзе Саюзнай дзяржавы, якая нядаўна праходзіла ў Брэсце. Лепшай у спаборніцтвах па баскетболе, якія адбыліся ў рамках трэцяга этапу спартакіяды ў Варонежы, стала яшчэ адна жаночая зборная ўніверсітэта. Там жа перамогу ў скарбонку спартыўных дасягненняў купалаўскага ўніверсітэта прынесла студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Яна Вараб'ёва, якая заняла першае месца ў асабістых спаборніцтвах па настольным тэнісе.
– Мы пастаянна сочым за вашымі поспехамі, - адзначыў Заслужаны трэнер СССР і БССР, прафесар, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаслаў Максімовіч. - Дзякуючы намаганням студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы займае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне студэнцкага спорту краіны і да таго ж ідзе другім па выніках Рэспубліканскай універсіяды - 2017. Наперадзе яшчэ некалькі спаборніцтваў, якія пакажуць канчатковыя вынікі. Мы ўпэўнены ў сілах нашых рабят.
Вячаслаў Аляксандравіч нагадаў, што у 2019 годзе ў Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні, і выказаў надзею, што купалаўцы стануць удзельнікамі гэтых маштабных моладзевых спаборніцтваў і зоймуць прызавыя месцы.
- Проректор по воспитательной работе Василий Сенько встретился со студентами, которые представляли университет на Спартакиаде студенческой молодежи Союзного государства
- Купаловцев поздравили с победой на престижных соервнованиях
- Слова поздравления прозвучали от заслуженного тренера СССР и БССР, профессора, заведующего кафедрой физического воспитания и спорта Вячеслава Максимовича
- Слова благодарности прозвучали и в адрес тренерского состава – старшего преподавателя кафедры спортивных игр Аркадия Обелевского и старшего преподавателя кафедры физического воспитания и спорта Станислава Лисовского, которые успешно подготовили команды к участию в состязаниях
- Со спартакиады студенческой молодежи Союзного государства спортсмены привезли дипломы и кубки
- Команды студентов по мини-футболу, волейболу и баскетболу, а также их тренеры вместе с проректором по воспитательной работе Василием Сенько