Фінал II Адкрытай алімпіяды па сусветнай эканоміцы завяршыўся 30 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У гэтым годзе інтэлектуальнае спаборніцтва было прысвечана міжнароднаму бізнэсу.
Удзельнікамі алімпіяды сталі звыш 130 студэнтаў. Сярод іх магістрантка факультэта эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта Віялета Паўловіч, якая з першага курса займаецца навуковай дзейнасцю і прымае ўдзел у конкурсах і міжнародных праектах.
На адборачным туры дзяўчына правільна выканала тэставыя заданні, вырашыла задачы па сусветнай эканоміцы, паказала годны ўзровень валодання англійскай мовай, веды ў галіне міжнародных эканамічных адносін, менеджменту і маркетынгу, эканомікі замежных краін, эканамічнай тэорыі, мікраэканомікі і макраэканомікі і па многіх іншых дысцыплінах.
У фінале Віялета выступіла ў дэбатах на тэму «Сыравінны сектар як фактар развіцця нацыянальнай эканомікі: за і супраць». Распавяла пра реалізуемасць ідэй і іх арыгінальнасці.
Лагічнасць і паслядоўнасць разваг і прамоўніцкія навыкі магістранткі Гродзенскага ўніверсітэта дазволілі ёй заняць прызавое другое месца на алімпіядзе. Да спаборніцтва дзяўчыну рыхтавалі яе навуковы кіраўнік - дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая і выкладчыкі кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў факультэт міжнародных адносін БДУ.