Двухдзённы навукова-практычны круглы стол у трэці раз сабраў у Гродзенскім універсітэце прадстаўнікоў Гродзенскага аблвыканкама, педагогаў, культуролагаў, эканамістаў з Кітая, студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама шырокае кола людзей, зацікаўленых у вывучэнні кітайскай мовы і культуры.
– Тэма круглага стала сёння актуальная як ніколі. Кітай усё больш упэўнена заяўляе пра сябе як пра сусветны цэнтр сучасных тэхналогій і інавацыйных вытворчасцей, а кітайская мова з'яўляецца самай распаўсюджанай мовай у свеце па колькасці людзей, якія размаўляюць на ей. Менавіта таму цікавасць да яе вывучэння расце ва ўсім свеце, - адзначыла першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. - Мы з'яўляемся сведкамі развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая, росту двухбаковага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай, прамысловай, сельскагаспадарчай і інавацыйнай сферах, узаемадзеяння ў рамках рэалізацыі ініцыятывы КНР «Адзін пояс, адзін шлях», стварэння ў нашай краіне індустрыяльнага парку «Вялікі камень», рэалізацыі сумесных навуковых і адукацыйных праектаў. Гэтым абумоўлена неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў з веданнем кітайскай мовы для розных сфер прафесійнай дзейнасці.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы актыўна ўключыўся ў гэты працэс. З 2007 года студэнты і жыхары горада Гродна атрымалі магчымасць вывучаць кітайскую мову на курсах пры створаным ва ўніверсітэце Цэнтры кітайскай мовы і культуры. З 2008 года кітайская мова ў якасці другой замежнай мовы выкладаецца для студэнтаў спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» - будучых перакладчыкаў, з 2017 - для студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права". З 2013 года ва ўніверсітэце паспяхова дзейнічае Кабінет кітаязнаўства імя Канфуцыя.
Купалаўскі ўніверсітэт бачыць перспектывы супрацоўніцтва з КНР па многіх абласцях. Для дзвюх краін актуальныя сумесныя навуковыя даследаванні, развіццё створанага на базе ГрДУ імя Янкі Купалы Навукова-тэхналагічнага парку з прыцягненнем азіяцкіх спецыялістаў і тэхналогій, пашырэнне кантактаў паміж студэнтамі ў сферы культуры і спорту, сумесная адукацыйная дзейнасць па падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі - намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Яньвэй Сун, якая ўпершыню знаходзіцца ў Гродне і купалаўскім універсітэце. Госця лічыць, што цяперашні круглы стол - гэта чарговы крок у папулярызацыі кітайскай мовы і культуры і этап у развіцці двухбаковых партнёрскіх адносін паміж Кітаем і Беларуссю.
Падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі сустрэчы прадставілі вынікі і абазначылі перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Гродзенскай вобласці і правінцый КНР. У прыватнасці, пра гэта казала намеснік старшыні камітэта эканомікі - начальнік упраўлення інвестыцый, інавацыйнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Гродзенскага аблвыканкама Алена Шчабетка. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі адзначыў ролю Гродна як сімвалічнай культурнай брамы Шаўковага шляху ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўнікі ўнівэрсітэтаў падзяліліся вопытам выкладання кітайскай мовы і падрыхтоўкі спецыялістаў, а таксама ўзаемадзеяння з навуковымі і інавацыйнымі арганізацыямі Кітая.
У рамках дыскусійных пляцовак калегі плануюць абмеркаваць вывучэнне кітайскай цывілізацыі ў міждысцыплінарным і міжкультурным аспектах, вызначыць месца кітайскай мовы ў моўнай і культурнай прасторы свету, а таксама разгледзець актуальныя праблемы выкладання кітайскай мовы і культуры на сучасным этапе ва ўстановах адукацыі рознага ўзроўню.
Арганізатарамі круглага стала выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гродзенскі аблвыканкам. Правядзенне форуму падтрымана Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя, Сіньцзянскім педагагічным універсітэтам, Дзяржаўнай канцылярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай мовы за мяжой.
- Двухдневный научно-практический круглый стол в третий раз собрал в ГрГУ имени Янки Купалы представителей Гродненского облисполкома, педагогов, культурологов, экономистов из Китая, студентов и преподавателей, а также широкий круг людей, заинтересованных в изучении китайского языка и культуры
- С приветственным словом перед участниками выступила первый проректор ГрГУ имени Янки Купалы Ирина Китурко
- Ирина Федоровна отметила, что купаловский университет занимается подготовкой специалистов со знанием китайского языка
- Во время круглого стола начальник главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского областного исполнительного комитета Александр Версоцкий отметил роль Гродно как символических культурных ворот Шелкового пути в Республике Беларусь
- Среди участников конференции – заместитель директора Республиканского института китаеведения имени Конфуция БГУ Яньвэй Сун, которая считает, что нынешний круглый стол – это очередной шаг в популяризации китайского языка и культуры и этап в развитии двусторонних партнерских отношений между Китаем и Беларусью
- Также участников мероприятия приветствовала доцент кафедры перевода и межкультурной коммуникации, заведующий Кабинетом Конфуция купаловского университета Людмила Середа
- О сотрудничестве Научно-технологического парка БНТУ «Политехник» с научными и инновационными организациями КНР рассказала заместитель директора Института Конфуция по науке и технике БНТУ Марина Цивес
- Профессор кафедры финансов и бухгалтерского учета ГрГУ имени Янки Купалы Виталий Козловский посвятил свое выступление теме «Юань на пути обретения глобального статуса»
- О системе подготовки студентов специальности «Китайская филология» в БГУ говорил заместитель декана филологического факультета по научной работе и международному сотрудничеству БГУ Павел Навойчик