У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 7 снежня 2017 года адбыўся рэгіянальны конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод замежных студэнтаў «Спяваю маю Айчыну».
Змаганне па красамоўству сабрала студэнтаў з Туркменістана, Турцыі, Грузіі, Марока, Бангладэш, Шры-Ланкі і Казахстана, якія вучацца ў купалаўскім універсітэце і Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Конкурс праходзіў у тры этапы. У першым туры - «Парад выступоўцаў» - кожны з канкурсантаў прадстаўляў сябе і свой рытарычны дэвіз. На другім этапе ўдзельнікі выступалі з прамоўніцкім словам, у якім пазнаёмілі гледачоў са сваёй Радзімай, культурай, традыцыямі і звычаямі свайго народа, а таксама паказалі славутасці, якімі ганарыцца іх краіна. У трэцім туры пад назвай «Свабодны мікрафон» студэнтам прапанавалі інтэрпрэтаваць рускія прыказкі і прымаўкі і прывесці прыклады нацыянальных аналагаў.
Судзейская камісія ацэньвала арыгінальнасць падачы матэрыялу, лексічнае багацце, адзінства стылю прамовы, знешні вобраз удзельнікаў, узаемадзеянне з аўдыторыяй, а таксама сачыла за рэгламентам выступу.
Пераможцам конкурсу стаў студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Мікалай Ідоленкаў.
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны ўдзельнікі з ГрДМУ Марыя Маторная і Удзіка Рімашыка Агампадзіге.
У тройку прызёраў увайшлі студэнт купалаўскага ўніверсітэта Хасан Бепары і студэнт медыцынскага ўніверсітэта Эль Азамі Эль Хасані.
Па рашэнні журы былі заснаваны намінацыі. Так, самым пераканаўчым аратарам прызнаны студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Раўшан Авезаў. Лепшае выканальніцкае майстэрства прадэманстравала студэнтка ГрДМУ Гюнай Насібава, а шчырасць выканання - таксама студэнтка ГрДМУ Айжан Кой Багарава.
Акрамя таго, памятнымі падарункамі ўзнагароджаны прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Шырын Тураева, Нязікджамал Халлыева, Шахрыназ Эгембердзіева, Мехры Джараева і студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Гунча Байрамгельдзіева.