Зборная каманда замежных студэнтаў, якая заняла трэцяе месца ў XXII конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater - любоў з першага курсу», пабывала ў гасцях у Белавежскай пушчы і ў беларускага Дзеда Мароза. Гэта стала падарункам за паспяховы выступ на агульнаўніверсітэцкім конкурсе.
Прыемнай нечаканасцю для замежных студэнтаў стала тое, што беларускі Дзед Мароз як сапраўдны паліглот вітаў ўсіх на розных мовах і дарыў падарункі. Падчас прагулкі па казачным маёнтку замежныя госці загадвалі жаданні, адказвалі на каверзныя пытанні чароўных правадыроў і вадзілі карагод каля 140-гадовай навагодняй елкі.
Дзелячыся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад паездкі, студэнты адзначылі, што падобныя мерапрыемствы дазваляюць ім лепш даведацца адзін пра аднаго, пабываць у казцы і зноў вярнуцца ў бесклапотнае дзяцінства.