У рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж кафедрай моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Гродзенскага ўніверсітэта і кафедрай прагматыкі камунікацыі і лінгвадыдактыкі Інстытута русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта старшы выкладчык кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных студэнтаў Таццяна Чаркес прайшла двухмесячную стажыроўку ў Гданьскім універсітэце.
Таццяна Уладзіміраўна працавала ў групах студэнтаў пачатковага і прасунутага этапаў навучання аддзяленняў рускай філалогіі і ўсходазнаўства польскага універсітэта, дзе дзялілася вопытам выкладання рускай мовы. Таксама прыняла ўдзел у навукова-метадычным семінары кафедры прагматыкі камунікацыі і лінгвадыдактыкі, выступіўшы з аналізам асаблівасцяў у навучанні рускай мове як замежнаму ў Гданьскім і Гродзенскім універсітэтах. У час размовы з супрацоўнікамі кафедры Таццяна Чаркес распавяла аб магчымасцях курсаў для выкладчыкаў «Інавацыі ў навучанні рускай мове як замежнаму», якія ўпершыню былі арганізаваны ў купалаўскім універсітэце ў жніўні 2017 года.
На сустрэчах са студэнтамі Гданьскага ўніверсітэта Таццяна Уладзіміраўна прэзентавала магчымасці Зімовай і Летняй школ рускай мовы, ініцыятарам і арганізатарам якой ужо тры гады з'яўляецца кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян, а таксама адказала на пытанні польскіх студэнтаў.
Даведка
Дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве кафедра прагматыкі камунікацыі і лінгвадыдактыкі Інстытута русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта і кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян ГрДУ імя Янкі Купалы заключылі ў 2015 годзе. У рамках дагавора прадстаўнікі кафедраў публікуюць калектыўныя манаграфіі і навуковыя артыкулы. Супрацоўнікі Гданьскага і Гродзенскага ўніверсітэтаў прымаюць удзел у навуковых канферэнцыях у Беларусі і Польшчы, а студэнты польскага ўніверсітэта з 2015 года актыўна ўдзельнічаюць у Летняй школе рускай мовы. На працягу 2017 года на кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян стажыраваліся 6 выкладчыкаў Інстытута русістыкі ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта, а чацвёра сталі слухачамі курсаў «Інавацыі ў навучанні рускай мове як замежнай».
- Во время семинара кафедры прагматики коммуникации и лингводидактики Гданьского университета обсуждались актуальные проблемы и современные методы преподавания русского языка как иностранного
- Старший преподаватель кафедры языковой подготовки белорусских и иностранных граждан ГрГУ имени Янки Купалы Татьяна Черкес на встрече с преподавателями кафедры прагматики коммуникации и лингводидактики Гданьского университета
- На семинаре Татьяна Черкес выступила с анализом особенностей в обучении русскому языку как иностранному в Гданьском и Гродненском университетах
- Татьяна Черкес рассказала о возможностях повышения квалификации на курсах для профессорско-преподавательского состава «Инновации в обучении русскому языку как иностранному»
- Татьяна Владимировна презентовала Зимнюю и Летнюю школы русского языка, организованные кафедрой языковой подготовки белорусских и иностранных граждан Гродненского университета
- На встрече со студентами Гданьского университета Татьяна Черкес отвечала на многочисленные вопросы желающих принять участие в Летней школе русского языка 2018
- На встречах со студентами Института русистики и востоковедения Гданьского университета
- Татьяна Черкес проходила пассивную и активную методическую практику в группах, изучающих русский язык на начальном и продвинутом этапах обучения
- Профессор, заведующий кафедрой прагматики коммуникации и лингводидактики Гданьского университета Жанна Сладкевич вручила Татьяне Владимировне сертификат о прохождении стажировки в польском университете