У Мінску Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі 2017 года і ўзнагародзіла лепшых спартсменаў спецыяльнай прэміяй «Атлетыка».
У цырымоніі традыцыйна прынялі ўдзел вядучыя спартсмены, трэнеры, суддзі і спецыялісты спорту. На свяце прысутнічала вялікая дэлегацыя Гродзенскай вобласці.
Лепшым лёгкаатлетам мінулага года прызнаны гродзенскі кідальнік молата, выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Павел Барэйша, які заваяваў другое месца каманднага чэмпіянату Еўропы ў Ліль, срэбра Сусветнай летняй універсіяды, срэбра Кубка Еўропы па кіданнях.