У Гродзенскім абласным тэатры лялек ушаноўвалі самых таленавітых прадстаўнікоў маладога пакалення рэгіёну.
У цырымоніі прыняў удзел старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Максім Місько. Ён уручыў узнагароды адным з самых паспяховых школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў Гродзенскай вобласці. У іх ліку студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Максімчык і навучэнец Лідскага каледжа Аляксей Міранюк. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі спецыяльную стыпендыю ў памеры 3 базавых велічынь.
Старшыня праўлення абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Іван Калбаска падкрэсліў, што цяперашняя цырымонія ўручэння ўпершыню сабрала стыпендыятаў разам. Раней узнагароджанне праходзіла ў кожным раёне асобна. Вялікае свята прайшло у рамках акцыі «Грамадскія арганізацыі - дзецям», якое сумесна арганізавалі абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» і абласная арганізацыя РГА "Белая Русь".
Адзначым, што традыцыі заахвочвання дзяцей, якія дабіліся найбольшых поспехаў у інтэлектуальнай, творчай, спартыўнай, мастацкай дзейнасці, вучобе і грамадскай працы, ужо 16 гадоў. Два разы на год па прадстаўленні раённых аддзелаў адукацыі і раённых аддзяленняў фонду ў рэгіёне выбіраюцца 55 таленавітых школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, якія заахвочваюцца грашовай прэміяй. За ўвесь час правядзення акцыі стыпендыятамі сталі звыш 1,5 тыс. чалавек.
- Самых талантливых представителей молодого поколения региона чествовали в Гродненском областном театре кукол
- На церемонию были приглашены школьники, учащиеся и студенты Гродненской области
- В их числе студентка купаловского университета и учащийся Лидского колледжа ГрГУ имени Янки Купалы
- Нынешняя церемония вручения впервые собрала стипендиатов вместе: ранее награждение проходило в каждом районе отдельно