Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіў віртуальны тур па галоўным корпусе.
Апынуўшыся на першым паверсе, вы пабываеце ва ўніверсітэцкім спартзале, зале лячэбнай фізкультуры, сталовай, зойдзеце ў бібліятэку.
На другім паверсе вы наведаеце галерэю Universum, дзе студэнты прадстаўляюць свае лепшыя фотапрацы і карціны. Убачыце партрэты прафесараў, з чыімі імёнамі звязана гісторыя і слава ўніверсітэта, у галерэі прафесараў. Таксама віртуальны тур прадаставіць вам магчымасць пабываць у навучальным медыякомплексе, канферэнц-зале, Музеі гісторыі развіцця Гродзенскага ўніверсітэта і наведаць унікальную экспазіцыю «Ад гімназіі да ўніверсітэта».
На третьем этаже вы заглянете в учебные аудитории, Студенческий медиацентр и Центр китайского языка и культуры.
Акрамя гэтага, можаце пабываць на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга, дзе штогод праходзяць значныя ў жыцці ўніверсітэта падзеі: святкуецца пачатак навучальнага года урачыстым адкрыццём лінейкі, Дзень нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы, рэктарскі баль, праходзяць адкрыццё і закрыццё Трэцяга працоўнага семестра і шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў.
Праца над віртуальным турам па Купалаўскім універсітэце працягваецца, плануецца распрацаваць віртуальныя экскурсіі па карпусах факультэтаў. Дарэчы, першы віртуальны тур зрабіў ваенны факультэт.