У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы актыўна праходзяць мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь».
Студэнты 14 факультэтаў, навучэнцы Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў, а таксама школьнікі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна прайшлі два выпрабаванні цыклу інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі».
У рамках конкурсу «Гісторыя і культура Беларусі» удзельнікі праходзілі тэсціраванне, якое дапамагло вызначыць лепшага знаўцы гісторыі, традыцый, звычаяў нашай краіны і народа. На выкананне 50 заданняў канкурсантам давалася паўгадзіны. Лепшы вынік у конкурсе паказалі прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца занялі студэнты юрыдычнага факультэта, трэцяе - педагагічнага.
Плакаты ўдзельнікі малявалі падчас конкурсу «Во славу Вялікай Перамогі». Хлопцам прапанавалі прысвяціць свае работы героям Перамогі, вядомым і невядомым бітвам Вялікай Айчыннай вайны і іншым шматлікім падзей тых далёкіх часоў. У першую чаргу журы ацэньвала адпаведнасць прадстаўленых плакатаў тэматыцы конкурсу, а затым глядзела на мастацкую і тэхнічную якасць. Лепшую працу на конкурс, на думку экспертаў, прадставілі навучэнцы Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Другое месца прысудзілі плакату студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, трэцяе - навучэнцам Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Па выніках цыкла месцы размеркаваліся наступным чынам: лідзіруе факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, на другім месцы - педагагічны факультэт, на трэцім - факультэт біялогіі і экалогіі.
Наступным выпрабаваннем для ўдзельнікаў марафону стане конкурс краязнаўчых праектаў «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».
Адзначым, што грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» у чацвёрты раз праходзіць у купалаўскім універсітэце. На некалькі месяцаў ён аб'ядноўвае студэнтаў, работнікаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама навучэнцаў каледжаў, школьнікаў і педагогаў Гродна, якія змагаюцца ў пяці конкурсных цыклах: інтэлектуальным «Мы - нашчадкі перамогі», творчым «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы», па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» і цыкле спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я». Завершыцца марафон напярэдадні 9 мая на ЦСК «Нёман», дзе пройдуць фінальныя спаборніцтвы.
- В рамках гражданско-патриотического марафона прошло компьютерное тестирование
- Участники марафона демонстрировали свои знания истории, культуры и традиций Беларуси
- Ребятам предложили ответить на 50 вопросов
- На выполнение заданий тестирования давалось полчаса