Пра гэта стала вядома падчас падпісання праграмы супрацоўніцтва на 2018 годзе паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. Новая праграма падмацоўвае дагавор, які бакі падпісалі ў кастрычніку 2015 года.
У праграме прадугледжана правядзенне шэрагу сумесных праектаў навукова-даследчага, інавацыйнага, метадычнага характару, у галіне выхавання і сацыяльнай работы, па фарміраванні духоўна-маральнай асобы, арганізацыі ўзаемадзеяння ў рабоце з сям'ёй, адраджэнню і прапагандзе сямейных каштоўнасцяў. Будуць арганізаваны мерапрыемствы ў гонар памятных дат: вечар памяці, прысвечаны Адаму Міцкевічу, і круглы стол «Мітрапаліт Літоўскі Іосіф (Сямашка) і яго эпоха». Плануецца, што вынікі навуковых даследаванняў студэнтаў і выкладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму будуць укаранёны ў працу Гродзенскай епархіі.
Упершыню боку збіраюцца арганізаваць паломніцкія экскурсіі па святых месцах не толькі Беларусі, але і замежжа.
– Неабходна выходзіць за рамкі Гродзеншчыны і развіваць паломніцкі турызм. У нас выдатныя адносіны з Польскай Праваслаўнай Царквой. У нас шмат агульнага, нам ёсць што паказаць, ёсць на што паглядзець і што пазнаць. Я думаю, што калі ў нас будзе больш узаемных візітаў, то гэта нас згуртуе яшчэ больш, - адзначыў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
Па словах рэктара універсітэта Ірыны Кітурка, праграма супрацоўніцтва не з'яўляецца догмай, яе пастаянна можна і трэба напаўняць новым зместам. Дарэчы, за час супрацоўніцтва гэта паспяхова рабілі абодва бакі: было рэалізавана значна больш праектаў, чым пазначана ў дакуменце. Напрыклад, у 2017 годзе прадстаўнікі Гродзенскай епархіі сумесна з прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы правялі больш за 60 мерапрыемстваў. Нагадаем, што ў 6-ы раз прайшлі Каложскія адукацыйныя чытанні, якія сабралі рэкордную колькасць удзельнікаў - больш за 160 чалавек. Прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта прымалі ўдзел у канферэнцыях і семінарах, якія праводзяцца пад эгідай Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест», чыталі лекцыі для вернікаў Гродзенскай епархіі. Былі арганізаваныя круглыя сталы, лекцыі, вечары духоўнай паэзіі, экскурсіі, валанцёрскія акцыі, тэматычныя сустрэчы са студэнтамі Гродзенскага ўніверсітэта, выставы, прысвечаныя Нараджэнню Хрыстоваму і Вялікадню, прэзентацыі кніг па гісторыі праваслаўнай царквы.
Супрацоўніцтва ўніверсітэта і царквы было прадуктыўным і ў навуковай сферы. У 2017 годзе ва ўніверсітэце падрыхтавалі дысертацыйныя даследаванні, магістарскую працу, 6 курсавых і 4 дыпломных работ па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Таксама студэнты і выкладчыкі апублікавалі больш за 30 навуковых артыкулаў, прысвечаных царкве і яе развіццю.
Бакі выказалі надзею, што супрацоўніцтва у 2018 годзе стане яшчэ больш выніковым і прадуктыўным.
- В Гродненском государственном университете имени Янки Купалы в третий раз состоялось подписание программы сотрудничества между вузом и Гродненской епархией Белорусской Православной Церкви
- На встречу были приглашены деканы факультетов, студенты которых активной принимают участие в совместных с церковью мероприятиях
- Во время мероприятия были подведены основные итоги сотрудничества в 2017 году
- Во время встречи стороны обсудили также перспективные направления сотрудничества
- По традиции в конце мероприятия участники сделали фото на память