Упершыню Цэнтр інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з Цэнтрам міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізаваў вучэбна-адукацыйны тур «Сістэма вышэйшай адукацыі Германіі і Францыі ў Еўрапейскай адукацыйнай прасторы».
У склад дэлегацыі купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі 9 студэнтаў і спецыяліст аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Гелдзі Байраммырадаў.
У рамках тура студэнты наведалі Берлінскі інтэрнацыянальны ўніверсітэт прыкладных навук і Акадэмію Парыжа, пазнаёміліся з гісторыяй, працай і функцыянаваннем навучальных устаноў, праслухалі лекцыі, пабывалі на практычных семінарах, семінарах-экскурсіях і практыка-арыентаваных занятках на фабрыках, заводах і ў музеях. Акрамя адукацыйных мерапрыемстваў, для студэнтаў была арганізавана культурна-пазнавальная праграма ў Берліне, Парыжы, Амстэрдаме і Празе.
Па выніках паездкі ўсе ўдзельнікі вучэбна-адукацыйнага тура атрымалі сертыфікаты.
– Гэта быў вельмі важны вопыт - пазнаёміцца з сістэмай адукацыі і ўніверсітэтамі Еўрапейскіх краін. Я марыла наведаць такія гарады, як Берлін, Парыж і я вельмі рада, што мая мара здзейснілася дзякуючы нашаму ўніверсітэту, - падзялілася студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Мамедава Джэннэт.