Чарговае пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба было прысвечана механізмам процідзеяння маніпуляцыі грамадскай свядомасцю.
У рамках дыскусіі былі раскрыты механізмы палітычных, эканамічных, культурных маніпуляцый на ўзроўні грамадскай свядомасці, а таксама закранута праблема бытавых маніпуляцый на ўзроўні індывідуальнай свядомасці.
У ролі асноўных экспертаў на пасяджэнні дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» выступілі старшы выкладчык кафедры грамадскіх дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксей Манько і старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ксенія Гіль.
Удзельнікі дыскусіі прыйшлі да высновы, што ад маніпулятыўнага ўздзеяння не абаронены ні адзін чалавек, і каб не стаць «ахвярай маніпуляцыі» неабходна прыкладаць пэўныя высілкі - развіваць навыкі крытычнай рэфлексіі, павышаць узровень адукаванасці і інфармаванасці аб сучасных грамадскіх працэсах, вучыцца распазнаваць якасць інфармацыйнага ўздзеяння па тых псіхалагічных выніках, да якіх прыходзіць асоба. Павышэнне ўзроўню эмацыйнай напружанасці, агрэсіўнасць, гатоўнасць падтрымліваць дэструктыўныя пачынанні сведчаць аб тым, што чалавек падвергся маніпулятыўнаму ўздзеянню.