ГрДУ імя Янкі Купалы і Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама 8 лютага падпісалі дамову аб супрацоўніцтве
- ГрДУ імя Янкі Купалы і Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама звязваюць адносіны шматгадовага плённага супрацоўніцтва: удзел прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы ў мерапрыемствах горада і вобласці, правядзенне сумесных акцый, накіраваных на фарміраванне грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, падрыхтоўка спецыялістаў, - распавяла рэктар універсітэта.
Знакавым этапам у супрацоўніцтве стала стварэнне ў 2016 годзе першага ў краіне Інавацыйнага медыйнага кластара, узаемадзеянне ў рамках якога, па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага, спрыяе развіццю рэгіянальных СМІ, паляпшэнню іх пазіцый у нацыянальнай і міжнароднай медыяпрасторы.
Падпісанне дамовы - новы крок у супрацоўніцтве, які будзе спрыяць рэалізацыі шэрагу сумесных ініцыятыў. Сярод іх: рэалізацыя моладзевай палітыкі, адукацыйныя і навуковыя праекты, распрацоўка і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій, арганізацыя і правядзенне практык студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, узаемадзеянне ў сферы прафесійнага навучання і павышэння кваліфікацыі кадраў і шэраг іншых напрамкаў.