У мерапрыемстве, якое пройдзе 8-9 лютага, прымаюць удзел прадстаўнікі органаў улады, лідэры моладзевых арганізацый, маладыя спецыялісты, навукоўцы і таленавітая моладзь з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на рэспубліканскім свяце прадстаўляюць студэнткі 2-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Галанцова і Майя Шымілевіч, студэнтка 2-га курса факультэта біялогіі і экалогіі Кацярына Янчурэвіч, студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Наталля Крупіца. Узначальвае дэлегацыю прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко.
Мерапрыемства стартавала з Урачыстай цырымоніі адкрыцця, на якой ушаноўвалі пераможцаў і прызёраў летняй Сусветнай універсіяды, а таксама ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Маладзёжны погляд». Так, Майя Шымілевіч атрымала перамогу ў намінацыі «Сацыяльны ролік» з ролікам «Бабуліна Пяшчота». Таксама сёння пройдзе інтэрактыўны квэст «Малады, актыўны - гэта пра цябе!» і танцавальны форум-рух «Ёсць кантакт!».
У другі дзень рэспубліканскага свята пройдзе маладзёжная спартыўная эстафета «Моладзь разам з алімпійцамі» у рамках суправаджэння XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў, флэш-моб «Магілёў. Моладзь. Жыццё», Дыялог у адкрытым фармаце з удзельнікамі форуму з цырымоніяй перадачы паслання для будучай моладзевай сталіцы Рэспублікі Беларусь - 2019 і іншыя мерапрыемствы.
В тему
«Молодежная столица» – это статус, который присуждается городу по результатам республиканского конкурса сроком на один год, в течение которого он получает возможность продемонстрировать свою приверженность современной молодежной культуре, лучшие практики по развитию социальной, экономической, политической активности молодежи. Конкурс «Молодежная столица Беларуси» проводится третий год подряд. Первыми этого почетного звания были удостоены Барановичи, а в 2017 году эстафету перенял Полоцк. Организатором конкурса выступает Министерство образования Республики Беларусь.