Упершыню ў гэтым годзе ў рамках святкавання Новага года па кітайскім календары выкладчыкі-валанцёры з Кітая выканаюць нацыянальны народны танец.
– Святкаванне кітайскага Новага года ва ўніверсітэце - даўняя традыцыя кабінета кітаязнаўства імя Канфуцыя. Ужо парадку сямі гадоў мы сустракаем Свята вясны i далучаем да культуры і традыцый Кітая нашых студэнтаў, магістрантаў, супрацоўнікаў і слухачоў курсаў кітайскай мовы, - распавяла дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Людміла Серада. - У гэтым годзе ўдзельнікаў свята і запрошаных гасцей чакае насычаная культурная праграма, якая нікога не пакіне абыякавым.
У рамках святкавання Новага года па кітайскім календары запланаваны таксама конкурс па чытанні вершаў на кітайскай мове, інтэлектуальна-забаўляльная віктарына на веданне навагодніх традыцый ханьцаў, прэзентацыі і паказы відэаролікаў пра сустрэчу «Свята Вясны», лекцыя пра гісторыю паходжання ўсходняга гараскопа. Завершыцца свята насычанай канцэртнай праграмай і дэгустацыяй страў усходняй кухні.
На мерапрыемства запрошаны рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, прарэктары, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта, выкладчыкі і супрацоўнікі, а таксама дырэктары сярэдняй школы № 38, гімназій № 5 і № 7. У святкаванні Кітайскага Новага года прымуць удзел студэнты і магістранты купалаўскага ўніверсітэта. Сярод іх - замежныя навучаюцца з Кітая, якія прыехалі ў Беларусь, каб атрымаць вышэйшую адукацыю і ўдасканаліць веды рускай мовы. Пастаяннымі ўдзельнікамі свята з'яўляюцца выкладчыкі-валанцёры з Кітая, якія арганізуюць майстар-класы па мастацтве кітайскай каліграфіі і выразання з паперы.
З праграмай правядзення Кітайскага Новага года ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца у дадатку.