Мерапрыемства пройдзе ў Мінску з 15 па 17 лютага ў выставачным комплексе «Белэкспа».
На выставе будучыя абітурыенты змогуць вызначыцца або пазнаёміцца з ужо абраным універсітэтам ужывую, даведацца аб спектры адукацыйных паслуг у беларускіх вышэйшых навучальных установах і іншых краінах. Экспазіцыя накіравана і на студэнтаў і выпускнікоў, якія плануюць атрымаць другую вышэйшую адукацыю: прадстаўнікі ўніверсітэтаў прадставяць праграмы дадатковай і паслядыпломнай адукацыі, курсы па павышэнні кваліфікацыі і раскажуць аб правілах прыёму для тых, хто паступае на другую вышэйшую адукацыю. На выставе таксама будуць прадстаўлены адукацыйныя цэнтры і моўныя курсы.
На пляцоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будучыя абітурыенты і іх бацькі змогуць даведацца пра адукацыйную, навуковую, творчую і спартыўную дзейнасці ўстановы, атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра факультэты і спецыяльнасці, правілы прыёма ва ўніверсітэт. Акрамя таго, дзеці змогуць пагутарыць з выкладчыкамі і кіраўнікамі навучальных кірункаў, пабываць на прэзентацыях ад студэнтаў старэйшых курсаў і пазнаёміцца з членамі грамадскіх арганізацый.
Аб сваіх навучальных праграмах раскажуць і замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. На выставе будуць працаваць прадстаўнікі ўніверсітэтаў з Вялікабрытаніі, Кіпра, Германіі, Расіі, Францыі і іншых краін. На стэндах замежных партнёраў можна даведацца пра асаблівасці паступлення, магчымасцях навучання, візавай падтрымцы і акадэмічным абмене студэнтамі.
Наведвальнікі выставы змогуць таксама ўбачыць прэзентацыі розных прафесій на інтэрактыўнай пляцоўцы «Не багі гаршкі абпальваюць».
Працаваць выстава 15 і 16 лютага будзе з 10.00 да 18.00, 17 лютага - з 10.00 да 15.00.
Арганізатарамі выставы "Адукацыя і кар'ера" выступаюць камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачнае прадпрыемства «Экспафорум».