Акцыя «Родныя вобразы», арганізаваная ўдзельнікамі праекта «Жывая гісторыя», прысвечана святкаванню 78-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Міжнароднага Дня роднай мовы.
- Цяперашняя прэзентацыя працягвае шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня нараджэння ўніверсітэта. Удвая прыемна, што ў гэтыя святочныя дні мы адзначаем Дзень роднай мовы: мы - беларусы, і гэты дзень наш, - прывітала ўдзельнікаў мерапрыемства рэктар універсітэта Ірына Кітурка. - Прыемна, што сёння мы ўбачым новых персанажаў праекта «Жывая гісторыя».
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі ўнікальную магчымасць асабіста «пазнаёміцца» з гістарычнымі асобамі XII і XVIII, XIX стагоддзяў, якія нарадзіліся, жылі і тварылі на беларускай зямлі. Сярод іх класік беларускай паэзіі і настаўнік Алаіза Пашкевіч, якая тварыла пад вядомым кожнаму псеўданімам Цётка, паэтка, празаік і мастак Зоська Верас, беларуская паэтка Канстанцыя Буйло, пісьменніца Эліза Ажэшка, вядомы палітычны і грамадскі дзеяч свайго часу, рэфарматар, мецэнат і гродзенскі стараста Антоні Тызенгаўз, манашка і асветніца Еўфрасіння Полацкая.
Студэнты паўсталі перад гасцямі ў вобразе гэтых гістарычных персаналій, прачыталі ад іх імя вершы і ўрыўкі з вядомых празаічных твораў. Варта адзначыць, што касцюмы для персанажаў стварылі студэнткі факультэта мастацтваў і дызайну Надзея Ісачанкава, Вераніка Чувак, Алена Жыпа, Юлія Борыс, Вераніка Лахавец і Вольга Войтава. Будучыя дызайнеры адзначылі, што супрацоўніцтва з удзельнікамі праекта прынесла ім не толькі задавальненне, але і дапамагло глыбей даведацца пра гістарычных дзеячаў.
– Ствараць касцюмы для нашых герояў было цікава, таму што кожная з нас вывучала біяграфію таго ці іншага гістарычнага персанажа, даведвалася пра незвычайныя факты з яго жыцця. Многія з герояў натхнілі нас і матывавалі быць такімі ж моцнымі, стойкімі і мэтанакіраванымі. Гэта быў цудоўны перыяд у нашым жыцці, спадзяемся, што ў будучыні ўзаемадзеянне з праектам падорыць нам шмат новых ідэй, - падзяліліся дзяўчыны.
На думку кіраўніка грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» Вольгі Паньковой, цяперашняя экспазіцыя злучыла гісторыю і літаратуру, традыцыі і сучаснасць, фантазію, прафесіяналізм і майстэрства, творчы талент і палёт уяўлення.
У завяршэнні мерапрыемства рэктар універсітэта Ірына Кітурка ўручыла падзячныя лісты дэкану факультэта мастацтваў і дызайну Людміле Чарнілоўскай, дацэнту кафедры дызайну Вользе Пяньковай і майстру вытворчага навучання факультэта Гелене Петуховай. Узнагароджваючы супрацоўнікаў універсітэта, Ірына Кітурка выказала надзею, што супрацоўніцтва факультэта і праекта «Жывая гісторыя» працягнецца надалей і на новым узроўні.
- Участники гражданско-патриотического проекта «Живая история» ГрГУ имени Янки Купалы презентовали новых исторических персоналий проекта
- В обновленном костюме перед участниками презентации предстала белорусская писательница Элиза Ожешко, чей образ на себя примерила студентка филологического факультета Мария Шакуля
- Образ Евфросинии Полоцкой примерила студентка педагогического факультета Карина Млыновская
- Историей создания костюмов для участников проекта поделились студентки факультета искусств и дизайна
- В завершении мероприятия ректор Ирина Китурко вручила благодарственные письма представителям факультета искусств и дизайна. на фото: ректор вручает награду доценту кафедры дизайна Ольге Пеньковой
- Участники презентации новых персоналий гражданско-патриотического проекта «Живая история»
- Исторические персонажи проекта «Живая история» сделали фото на память с ректором университета Ириной Китруко
- Участники гражданско-патриотического проекта «Живая история»