Прызнацца ў любові да роднай беларускай мовы сёння, 21 лютага, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы мог кожны.
Стартавала святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы з ужо сталай традыцыйнай акцыі "Чытаем разам", арганізаванай навуковай бібліятэкай універсітэта. Дарэчы, у мінулыя гады прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці купалаўцаў чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў такіх вядомых паэтаў і пісьменнікаў, як Якуб Колас, Аляксандр Пушкін, Марына Цвятаева і многіх іншых. У гэты раз купалаўцы дэкламавалі вершы класікаў беларускай літаратуры. Да акцыі далучылася адміністрацыя ГрДУ імя Янкі Купалы і студэнты ўсіх факультэтаў.
Адкрыла мерапрыемства рэктар Ірына Кітурка, а затым прачытала любімы са школьных часоў верш "Родная мова", аўтарам якога з'яўляецца класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі Максім Танк. Ірына Фёдараўна адзначыла, што такім чынам дзеліцца сваёй любоўю да роднай мовы і зямлі.
Першы прарэктар Алег Раманаў прадставіў увазе аўдыторыі "Родныя вобразы" Якуба Коласа, а прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко абраў да прачытання твор, які адзін з беларускіх паэтаў прысвяціў Максіму Багдановічу.
У гэты дзень гучалі вершы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка і шэрагу іншых класічных і сучасных беларускіх аўтараў. Акрамя таго, кожны мог падзяліцца тым, што для яго значыць беларуская мова і роднае слова. "Мова – гэтя мама, гісторыя, каханне, культура, шчасце", – гэтыя і іншыя словы пісалі ўдзельнікі акцыі як асацыяцыі з беларускай мовай.
У гэты ж дзень на філалагічным факультэце прайшла вечарына «Мовая беларуская мая». Мерапрыемства ў сценах купалаўскага ўніверсітэта аб'яднала ўсіх, хто неабыякавы да беларускай зямлі, яе культуры і традыцый. Гэта студэнты-купалаўцы, выкладчыкі, школьнікі, пісьменнікі і паэты Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
– Атмасфера, якая лунае на філалагічным факультэце ў гэты дзень, сапраўды святочная. Штогод мы мяняем фармат свята для таго, каб яно было сапраўды цікавым і запамінальным. У гэтым годзе яго падрыхтавалі нашы студэнты-першакурснікі. Мы хочам, каб нашы госці акунуліся ў атмасферу ўрачыстасці і радасці, – распавяла загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская. – Прыемна, што беларускае слова гучыць з вуснаў моладзі. Менавіта яна будзе працягваць нашы традыцыі і несці беларускую мову ў 21-м стагоддзі. І пакуль у нас ёсць такая моладзь, беларускае слова будзе жыць!
Сёння ў Гродзенскім універсітэце госці маглі пачуць вершы не толькі на беларускай мове, але і на рускай, польскай, літоўскай і ўкраінскай. Нямала было прадэкламавана твораў eуласнага сачынення.
Завяршыла шэраг мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы сустрэча з беларускай паэткай Данутай Бічэль. Госця не толькі прачытала свае вершы, але і распавяла пра свой творчы шлях, любімых пісьменнікаў і тое, як беларуская мова паўплывала на яе станаўленне як паэткі і асобы.
- Праздновать Международный день родного языка пришли представители планово-экономического отдела университета
- Приветствовал участников акции директор научной библиотеки ГрГУ имени Янки Купалы Николай Гринько
- В акции приняли участие представители администрации гродненского университета, студенты и сотрудники
- Ректор университета Ирина Китурко прочла любимое со школьных времен стихотворение «Родная мова», автором которого является классик белорусской литературы, народный поэт Беларуси Максим Танк
- Первый проректор Олег Романов представил вниманию аудитории «Родныя вобразы» Якуба Коласа
- Первый проректор Олег Романов также принял участие в акции «Мова – гэта...»
- Любимые стихотворения на белорусском языке прочитали студенты купаловского университета
- Любимые стихотворения на белорусском языке прочитали студенты купаловского университета
- Акция объединила большое академическое сообщество купаловцев
- Любимые стихотворения на белорусском языке прочитали студенты купаловского университета
- К акции подключился директор научной библиотеки ГрГУ имени Янки Купалы Николай Гринько