Соревнования проходили в Гродненском государственном университете имени Янки Купалы в четвертый раз. Финальные игры турнира завершились сегодня, 23 февраля.
Ад імя рэктара і калектыву купалаўскага ўніверсітэта ўдзельніц павіншаваў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько.
– Дзякуй вам за ўдзел, вы малайцы! Канечне, сёння не ўсе змаглі стаць пераможцамі, але тым не менш кожны з вас у выйгрышы: вы пазнаёміліся, пагутарылі, набылі новых сяброў, уражанні і эмоцыі. Спадзяюся, гэтыя дні спаборніцтваў назаўсёды застануцца ў вашай памяці. Чакаем вас у наступным годзе! - адзначыў Васілій Васільевіч.
За прызавыя месцы змагаліся прадстаўніцы сямі каманд. Упершыню ў турніры прымалі ўдзел спартсменкі Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму і валейбалісткі «Газпром трансгаз Беларусь», якія павезлі ў Мінск галоўны трафей спаборніцтваў - Кубак рэктара.
Другімі сталі прадстаўніцы каманды Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, трэцімі - Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі.
Дыпломамі і памятнымі прызамі за ўдзел у турніры былі ўзнагароджаны студэнткі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Універсітэта ў Беластоку і Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму.
Таксама былі названы лепшыя гульцы спаборніцтваў. Імі сталі спартсменка ГрДМУ Ксенія Кірылава, студэнтка Універсітэта ў Беластоку Зоф'я Хрыневіцка, прадстаўніца Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі Аляксандра Янчанюк, студэнтка БФУ імя І. Канта Анастасія Агеева, студэнтка Смаленскай акадэміі Ксенія Прохарава, прадстаўніца «Газпром трансгаз Беларусь» Кацярына Казак, і студэнтка нашага ўнівэрсытэту Марца Міцюк.
Словы падзякі ў адрас адміністрацыі купалаўскага ўніверсітэта за запрашэнне і высокі ўзровень арганізацыі турніру накіравалі прарэктар па навуковай рабоце Смаленскай акадэміі Дзмітрый Палецкі і ўпаўнаважаны рэктара Універсітэта ў Беластоку па супрацоўніцтве з універсітэтамі Усходняй Еўропы Яраслаў Мацвяюк:
– Прыемна, што ў Беларусі любяць і цэняць спорт, бо менавіта спорт аб'ядноўвае людзей і робіць іх больш дружнымі!