У рамках семінара прарэктар па выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васілій Сянько і начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы УВРсМ Андрэй Гецэвіч сустрэліся з рэктарам ПскоўДУ Юрыем Дзям'яненка.
На сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі. Пасля чаго прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта наведалі будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзяць новы корпус студэнцкага кампуса Пскоўскага ўніверсітэта.
У ходзе семінара, які адкрыўся 1 сакавiка i праходзіць у цяперашні час, супрацоўнікі расійскіх і еўрапейскіх універсітэтаў абмяркоўваюць вопыт развіцця ўніверсітэцкіх кампусаў, міжнародныя (еўрапейскія) стандарты якасці, патрабаванні да кампуса і перспектывы развіцця. Таксама кажуць пра мадэлі фінансавання стварэння і ўтрымання кампусаў, універсітэцкіх маёмасных комплексаў, у тым ліку з выкарыстаннем эфектыўных інструментаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, прэзентуюць лепшыя практыкі кіравання інтэрнатамі. Дарэчы, удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Расіі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі і Беларусі.
Семінар праводзіцца пры падтрымцы Асацыяцыі прарэктараў па міжнародных сувязях вышэйшых навучальных устаноў Санкт-Пецярбурга і Паўночна-Захаду, Міжнароднай партнёрскай сеткі ўніверсітэтаў Балтыйскага мора ў рамках прыярытэтнага праекта «Развіццё экспартнага патэнцыялу расійскай адукацыі».