Для купалаўцаў выступіў ансамбль танца, музыкі і песні "Белыя росы".
Гадзінная праграма вядомага ў краіне і за яе межамі калектыву стала сапраўдным падарункам супрацоўнікам універсітэта з нагоды мінулага Дня абаронцаў Айчыны і надыходзячага Міжнароднага жаночага дня.
У завяршэнне мерапрыемства рэктар універсітэта Ірына Кітурка падзякавала калектыў і яго мастацкага кіраўніка - заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь Веру Войнаву за святочны настрой і тыя эмоцыі, якія артысты падарылі сваім выступам.