На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню, у адрас прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва - выкладчыкаў, супрацоўніц і студэнтак купалаўскага ўніверсітэта, прагучалі самыя цёплыя словы і пажаданні.
У прывітальным слове рэктар Ірына Кітурка адзначыла, што жанчына - гэта сімвал любові, прыгажосці і натхнення. «У нашым калектыве разумныя, прыгожыя, крэатыўныя жанчыны, якія заўсёды чароўныя, мілыя і жаноцкія. Я жадаю вам ўсміхацца, дарыць цяпло навакольным, не стаяць на месцы, натхняць мужчын і несці ў свет выдатнае».
Першы прарэктар Алег Раманаў падкрэсліў, што ў гэтым свяце злучыліся дзве высокія каштоўнасці: жанчына і вясна, і пажадаў выдатным дамам заўсёды быць крыніцай прыгажосці і гармоніі.
Таксама з надыходзячым святам жанчын павіншавалі старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Ігар Кергет і сакратар ПА РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Есін.
Гасцямі мерапрыемства сталі намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Вараніца, старшыня абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Ірына Сцепаненка і старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Алена Русіновіч.
Дасягнення супрацоўніц і студэнтак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў прафесійнай, грамадскай і творчай дзейнасці былі адзначаны ганаровымі граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта, Гродзенскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ», падзячнымі лістамі Гродзенскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» і Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Акрамя таго, усе супрацоўніцы ўніверсітэта, якія з'яўляюцца шматдзетнымі мамамі, атрымалі ў падарунак страхавыя полісы «Белдзяржстрах».