Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках праекта «Універсітэт - сад», адбылося 6 сакавіка ў фае вучэбнага корпуса па адрасе зав. Даватара, 3/1. Падобная акцыя ва ўніверсітэце прайшла ўпершыню.
Кветкі, прадстаўленыя на выставе, пасаджаны ўдзельнікамі праекта ў пачатку снежня 2017 года ў рамках майстар-класа па «экспрэс-раслінам» у інтэр'еры, які правяла Ірына Ярэма, удзельнік праекта «Універсітэт-сад», лабарант кафедры батанікі. На працягу трох месяцаў удзельнікі праекта даглядалі за высаджанымі раслінамі.
Сродкі, сабраныя ў рамках выставы-продажу будуць накіраваны на дапамогу выхаванцам ГУСО «Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».
Наступны майстар-клас па вегетатыўным размнажэнні хрызантэм у рамках праекта «Універсітэт-сад» адбудзецца ў сярэдзіне сакавіка.