Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка прыняў удзел у пасяджэнні спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры Нацыянальным юрыдычным універсітэце імя Яраслава Мудрага ў Харкаве.
Ігар Мартыненка выступіў у якасці першага афіцыйнага апанента па дысертацыі Дудзенка Т.В., прадстаўленай на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук па тэме «Грамадзянска-прававая ахова правоў на культурныя каштоўнасці і іх абаротаздольнасць».
Вынікі паездкі дазваляюць пашырыць міжнароднае навуковае супрацоўніцтва купалаўскага ўніверсітэта з адным з вядучых устаноў адукацыі і навукі СНД: Нацыянальны юрыдычны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага займае лідэрскія пазіцыі ў сферы юрыдычнай адукацыі, ва ўніверсітэце працуе больш за 700 членаў прафесарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 103 прафесара і 543 дацэнта.
Запрашэнне за мяжу на абарону дысертацыі ў якасці першага афіцыйнага апанента - сведчанне прызнання аўтарытэту беларускіх юрыстаў у галіне распрацоўкі і ўкаранення грамадзянска-прававых мер абароны гісторыка-культурнай спадчыны.
- Доктор юридических наук, профессор И. Мартыненко и заслуженный работник образования Украины, член-корреспондент Национальной академии правовых наук, заведующий кафедрой гражданского права, профессор В. Борисова перед защитой диссертации
- Выступление Игоря Мартыненко с отзывом о диссертации в качестве первого официального оппонента