Міс універсітэт стала студэнтка 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Вольга Хілюта. Містэр універсітэт - студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Мікіта Гура.
Агульнаўніверсітэцкі конкурс прыгажосці і мужнасці, элегантнасці і харызмы, грацыі і артыстычнага майстэрства "Міс і Містэр універсітэт - 2018" адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 15 сакавіка.
– Мы прыйшлі сюды атрымаць асалоду ад прыгажосцю, маладосцю, абаяннем, элегантнасцю, уменнем сябе паднесці і уменнем сябе паказаць. Прыемна, што сярод канкурсантаў шмат студэнтаў першага курса. Я шчыра і ад душы жадаю удзельнікам поспеху, упэўненасці і крэатыву. Першую і галоўную перамогу - перамогу над сабой - вы ўжо зрабілі: не забаяліся выйсці на гэтую сцэну, - адзначыла Ірына Фёдараўна і пажадала ўсім прысутным у зале добра вечара.
Ужо пасля першага яркага выхаду канкурсантаў на сцэну, а гэта 9 хлопцаў і столькі ж дзяўчат, стала відавочна, што гледачоў чакае яркае і незабыўнае шоу. Удзельнікі конкурсу дэфілявалі ў вячэрніх касцюмах, праявілі сябе ў творчых нумарах, парадавалі залу танцавальным нумарам ў нацыянальным стылі. Падчас бліц-апытання дзяўчаты казалі пра куміраў, шчасце і прыгажосць па-беларуску. Юнакі жа дзяліліся планамі на будучыню, успаміналі, чаму іх навучыў бацька, распавядалі, чым дорагі для іх купалаўскі ўніверсітэт. Адказы ўдзельнікаў былі настолькі шчырыя, што выклікалі ў гледачоў непадробныя эмоцыі і ўсмешку.
Дзве з паловай гадзіны праляцелі непрыкметна. Канверты з імёнамі пераможцаў у руках рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка. Перш, чым назваць Міс і Містэра ўніверсітэт, Ірына Фёдараўна падзякавала удзельнікам за свята і эмоцыі, якія яны падарылі гледачам. Асаблівыя словы падзякі рэктар накіравала бацькам канкурсантаў. Ірына Фёдараўна таксама выказала ўдзячнасць арганізатарам конкурсу за тое, што вось ужо 19 гадоў, менавіта столькі гадоў праходзіць конкурс, яны раскрываюць грані таленту студэнтаў універсітэту. Пасля чаго адкрыла канверты. Пад апладысменты і бурныя авацыі залы карона і цыліндр былі ўручаны Вользе Хілюта і Мікіту Гура.
У рамках конкурсу журы таксама вызначыла уладальніцу тытула «Каралева Вясна ГрДУ - 2018». Ёю стала Надзея Марчук, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі. Дзяўчына прадставіць універсітэт на абласным этапе конкурсу «Каралева Вясна», які праводзіцца пад эгідай БРСМ.
Былі вызначаны таксама пераможцы ў асобных намінацыях. Так, самай фотагенічнай названа студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Дар'я Місавец. Дзяўчына ўдастоена звання «Міс фота». Пераможцам у намінацыі «Містэр фота» стаў Артур Барташ, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Акрамя таго, на думку ўдзельнікаў конкурсу, Артур найбольш ярка праявіў лідэрскі патэнцыял. Таму і стаў уладальнікам тытула «Містэр лідэр». Самай прыязнай удзельніцай стала Ярэміч Бажэна, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта.
Сімпатыю і любоў гледачоў, а таксама тытул «Міс і Містэр глядацкіх сімпатый» заваявалі Юлія Муха, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры і Мікіта Гура, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта.
Перамогу ў намінацыі «Лепшы творчы нумар» атрымаў дуэт Азіза Шараліева студэнта 4 курса філалагічнага факультэта і студэнта 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Мікалая Ідоленкава.
Вызначыць пераможцаў у яшчэ адной намінацыі - «Міс і Містэр інтэрнэт» дапамаглі студэнты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія прынялі актыўны ўдзел у галасаванні, арганізаваным на сайце ўніверсітэта. Як распавялі вядучыя мерапрыемства, у гэтым годзе колькасць тых, хто прагаласаваў пабіла ўсе рэкорды: свой голас за ўпадабанага ўдзельніка аддалі амаль чатыры тысячы купалаўцаў. Перамогу ў намінацыі святкавалі Мікіта Гура, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта і Надзея Марчук, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі.
Фіналісты конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі, грашовымі сертыфікатамі ад ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама атрымалі падарункі ад партнёраў мерапрыемства.