З 27 сакавіка пачаўся другі этап VIII Рэгіянальнага маладзёжнага фестывалю відэапраектаў «Медыясфера»: інтэрнэт-галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый у групе «Студэнцкага медыяцэнтра». Галасаванне працягнецца з 27 па 29 сакавіка ўключна.
На фестывалі прадстаўлены відэапраекты вучнёўскай моладзі з устаноў адукацыі Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей. У складзе журы фестывалю - кіраўнікі рэдакцый СМІ г. Гродна, журналісты, супрацоўнікі і выкладчыкі нашага ўніверсітэта. На першым этапе журы выбрала лепшыя відэафільмы па намінацыях «Беларусь турыстычная», «Беларусь інтэлектуальная», «Беларусь таленавітая», «СМІ Беларусі», «Я і новыя медыя» у двзвюх катэгорыях: «Профі» (студэнты) і «Юніёры» ( навучэнцы каледжаў, школ). У сувязі з абвяшчэннем 2018 гадоў у Беларусі Годам малой радзімы ў пералік намінацый ведена дадатковая намінацыя «Мая малая радзіма». Пераможцы ў гэтай намінацыі журы таксама назаве на фестывальнай цырымоніі.
Фестываль падвядзе вынікі 30 сакавіка ў 10.00 па адрасе вул. Леніна, 32, (актавая зала). Удзельнікаў чакае адкрыты паказ конкурсных матэрыялаў і ўзнагароджанне пераможцаў. У другой палове фестывальнага дня для аўтараў праектаў адбудуцца майстар-класы ад журналістаў Тэлерадыёкампаніі "Гродна" і Тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна Плюс». Для кіраўнікоў творчых груп кафедра журналістыкі і УНПО «Студэнцкі медыяцэнтр» арганізуюць прэзентацыю творчых праектаў студэнтаў спецыяльнасці "Журналістыка" і "Інфармацыя і камунікацыя" і круглы стол на тэму «Маладзёжны медыяцэнтр: вучоба, навука, творчасць». Падрабязная інфармацыя– у праграме фестывалю.
Арганізатар фестывалю - кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пры падтрымцы Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Цэнтра па сувязях з грамадскасцю ГрДУ імя Янкі Купалы, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, КУП «Гроднааблкінавідэапракат», Тэлерадыёкампаніі "Гродна", тэлерадыёвяшчальная канала «Гродна Плюс», крамы-клуба настольных гульняў«Кубік», этнакрамы «Цудоўня».