Мерапрыемства адбылося 29 сакавіка ў рамках Адзінага дня інфармавання.
У час сустрэчы з выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы Вячаслаў Качанаў распавёў аб сучаснай міжнароднай сітуацыі, базавых прынцыпах міжнароднага супрацоўніцтва нашай краіны, стратэгіях знешняй палітыкі дзяржавы, а таксама фактарах, якія аказваюць на яе ўплыў. Вячаслаў Георгіевіч акцэнтаваў увагу на пытаннях дыялогу Еўрапейскага і Еўразійскага саюзаў, гнуткай мадэлі супрацоўніцтва і шматвектарнасці беларускай знешняй палітыкі.
У рамках сустрэчы адбыўся дыялог, падчас якога Вячаслаў Качанаў адказаў на пытанні аўдыторыі. Так, выкладчыкаў і студэнтаў цікавілі перспектывы ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі ў сферы адукацыі, магчымасці супрацоўніцтва купалаўскага ўніверсітэта з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя актуальныя пытанні, якія тычацца знешняй палітыкі нашай дзяржавы.