Конкурс праводзіцца пад эгідай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Інстытут Еўропы РАН, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Расійска-беларускі экспертны клуб і Інфармацыйна-аналітычнае выданне «Евразия.Эксперт», праект рэалізуецца пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ВНУ, аспіранты і маладыя навукоўцы з Беларусі і Расіі не старэйшыя за 35 гадоў.
Заканчэнне прыёму заявак - 14 мая 2018 г.
Прадстаўляемыя на конкурс работы павінны быць прысвечаны даследаванням Саюзнай дзяржавы, беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы з удзелам Расіі і Беларусі. Працы могуць раскрываць заяўленую тэматыку з пункту гледжання паліталогіі, эканомікі, сацыялогіі, гісторыі, філасофіі.
Конкурс праходзіць у двух намінацыях. Да ўдзелу ў асноўнай намінацыі прымаюцца арыгінальныя, раней не апублікаваныя артыкулы, напісаныя самастойна адным аўтарам. Да ўдзелу ў дэбютнай намінацыі прымаюцца рэзюмэ (кароткія выклады асноўных высноваў) курсавых і выпускных кваліфікацыйных работ (бакалаўрыят і магістратура), напісаныя самастойна адным аўтарам.
Лепшыя працы будуць адзначаны падзякай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.
Фіналісты конкурсу атрымліваюць запрашэнне на летнюю школу ў Інстытуце Еўропы РАН, якая пройдзе ў ліпені 2018 года ў Маскве (арганізатары пакрываюць выдаткі). У праграме школы - унікальныя лекцыі і майстар-класы вядучых навукоўцаў і практыкаў міжнародных адносін, наведванне штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі, «Раскосмасу» і інш.
Для ўдзелу неабходна да 14 мая 2018 г. уключна адправіць заяўку на электронны адрас konkurs@institiiteofeurope.ru, што змяшчае інфармацыю аб удзельніку і конкурсную працу.
Больш падрабязна з Палажэннем конкурсу і патрабаваннямі да афармлення заяўкі можна азнаёміцца тут: Дадатак 1 і Дадатак 2.