Пастаянна дзеючы рэгіянальны семінар для педагагічных работнікаў у сферы ідэалагічнай і выхаваўчай працы "Актуальныя пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшай школе" праходзіць з 2 па 6 красавіка.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Васіль Сянько і начальнік упраўлення працы з моладдзю дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» Святлана Сергеюк. Святлана Львоўна адзначыла, што цяперашні семінар, як і леташні, будзе прысвечаны тэарэтычным пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай работы, аднак знойдзе і практычнае адлюстраванне падчас працы інтэрактыўных пляцовак і круглага стала.
У рамках першага дня семінара ўдзельнікі разгледзелі працэс ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ГрДУ імя Янкі Купалы, асаблівасці менеджменту ідэалагічнай і выхаваўчай работы Тэхналагічнага каледжа, а таксама абмеркавалі аналітычны складнік менеджменту ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
У рамках семінара з 3 па 5 красавіка на базе ГрДУ імя Янкі Купалы і ГДАУ будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Аналітычная дзейнасць у ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: мэта, задачы, прадмет, аб'ект, формы і метады», а вынікі працы будуць падведзены падчас круглага стала 6 красавіка.