Конкурс прайшоў у рамках цыкла па выхаванню адказных адносін да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь».
У рамках конкурсу студэнтам купалаўскага ўніверсітэта, навучэнцам каледжаў і школьнікам горада неабходна было праявіць свае творчыя здольнасці і стварыць цікавыя працы для дзяцей. Удзельнікі прадставілі мяккія цацкі, лялькі, карціны, выкананыя ў розных тэхніках, упрыгожванні для дома, а таксама міні-скульптуры.
Адзначым, што ўсе працы, прадстаўленыя на конкурс, будуць выкарыстаны падчас дабрачынных акцый і мерапрыемстваў. А сродкі, атрыманыя ад іх рэалізацыі, будуць накіроўвацца ў дзіцячыя дамы і інтэрнаты і на дапамогу ў лячэнні хворых дзяцей.
Пры ацэнцы вырабаў журы ўлічвала арыгінальнасць задумы, мастацкі і эстэтычны ўзровень твора, творчую індывідуальнасць, тэхніку і якасць выканання.
Найбольш арыгінальнымі працамі, на думку судзейскай камісіі, былі вырабы, прадстаўленыя студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца занялі працы навучэнцаў Тэхналагічнага каледжа. Трэцяе падзялілі студэнты педагагічнага факультэта і факультэта эканомікі і кіравання.
- Все работы, представленные на конкурс
- Творческие работы студентов факультета истории, коммуникации и туризма
- Творческие работы студентов Технологического колледжа
- Творческие работы студентов факультета искусств и дизайна
- Творческие работы студентов филологического факультета
- Творческие работы учащихся гимназии № 7 г. Гродно
- Творческие работы студентов факультета экономики и управления
- Творческие работы студентов факультета инновационных технологий машиностроения
- Творческие работы студентов факультета математики и информатики
- Творческие работы студентов педагогического факультета
- Творческие работы студентов юридического факультета